Андрэй Расінскі. Кадры

Пажада»

poster Пажада (Se, jie)
Кітай – Тайвань – ЗША, 2007, каляровы, 157 хв.
Рэжысэр: Энг Лі
Ролі выконваюць: Ўэй Танг, Тоні Люн Чы Ўай, Лі Хом-Ўонг, Джаан Чэн, Чу Чыін
Жанр: Драма
Прызы: “Залаты леў” Веэнэцыянскага кінафэсту, намінацыя на “Залаты глёбус” – усяго 12 узнагародаў і 14 намінацый
Адзнака: 8 (з 10)

Шанхай, акупаваны японцамі. Удзельнікі драматычнага гуртка вырашаюць забіць высокапастаўленага калябаранта Йі, які катуе падпольшчыкаў. Пекная актрыса Ўон уваходзіць у давер да паліцыянта й выклікае ў яго пажаду. Але гульні зь юрам – нат і дзеля патрыятычных мэтаў – справа небясьпечная…

Акварэльная пекната кадраў, стрыманасьць рухаў – і плоцевая пажада, твары-маскі, калі кожны вядзе некалькі гульняў, схаваныя намёкі – і першая кроў забойства.

Карціна Энга Лінга дасканалая, як вытанчаная кічавая падробка – і як шэдэўр з безданю сэнсаў.

Гэта не эратычны фільм, хаця сцэны непрыхаваныя й рызыкоўныя амаль як у “Карыдзе каханьня” (кітайскія гінэколягі нат заклікалі не паўтараць акрабатыку жэстаў). У ложку разгортваецца палітычная барацьба – зь цялесным дотыкам, садамазахісцкай нянавісьцю, недаверам.

Гэта й не падпольніцкая гістарычная стужка, калі здрада набывае наўпростае ўвасабленьне (а ўявіце падобны сюжэт у беларускім кіно!).

“Пажада” – гэта клясычная мэлядрама з канфліктам паміж пачуцьцем і абавязкамі, любоўным трохкутнікам і нявыказаным прызнаньнем – калі памылка гарантуе гераічную сьмерць, а ворагу застаюцца раны ў сэрцы.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць