Кіно2121

«Левіяфан» намінаваны на «Оскар», а ў Расіі патрабуюць забараніць яго пракат

У спіс намінантаў на «Оскар», апублікаваны 15 студзеня Амерыканскай кінаакадэміяй, трапіў фільм «Левіяфан», што нарабіў шуму ў Расіі.

Кадр з фільма «Левіяфан»

«Левіяфан» будзе змагацца за прыз у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове». Канкурэнцыю яму складуць «Іда» (Павел Паўлікоўскі, Польшча), «Цімбукту» (Абдэрахман Сісака, Маўрытанія), «Мандарыны» (Заза Урушадзэ, Эстонія) і «Дзікія гісторыі» (Даміян Сціфрон, Аргенціна).

У катэгорыі «Лепшы фільм» сёлета намінаваныя «Бёрдмэн» («Арнітолаг»), «Амерыканскі снайпер», «Малалецтва», «Гатэль Гранд Будапешт», «Гульня ў імітацыю», «Сельма», «Тэорыя ўсяго» і «Апантанасць».

Лепшым рэжысёрам могуць быць прызнаныя Алехандра Гансалес Іньярыту («Бёрдмэн»), Рычард Лінклейтэр («Малалецтва»), Бенэт Мілер («Паляўнічы на ліс»), Уэс Андэрсан («Гатэль Гранд Будапешт») і Мортэн Тыльдум («Гульня ў імітацыю»).

Прыз за лепшую мужчынскую ролю могуць атрымаць Стыў Карэл («Паляўнічы на ліс»), Брэдлі Купер («Амерыканскі снайпер»), Бенэдыкт Камбербэтч («Гульня ў імітацыю»), Майкл Кітан («Бёрдмэн») і Эдзі Рэдмэйн («Тэорыя ўсяго»).

«Оскар» за лепшую жаночую ролю могуць узяць Марыён Катыяр («Два дні, адна ноч»), Фелісіці Джонс («Тэорыя ўсяго»), Джуліяна Мур («Усё яшчэ Эліс»), Розамунд Пайк («Зніклая») і Рыз Уізерспун («Дзікая»).

Цырымонія ўручэння «Оскараў» пройдзе 22 лютага ў Лос-Анджэлесе.

Ганаровыя «Оскары» атрымаюць японскі мастак-аніматар і рэжысёр Хаяо Міядзакі («Мой сусед Тотара», «Прынцэса Мананоке», «Унесеныя прывідамі», «Вецер мацнее» і г.д.) і ірландская акторка Морын О’Хара.

***

Фільм рэжысёра Андрэя Звягінцава «Левіяфан» паказвае гісторыю барацьбы працавітага чалавека з карумпаванай уладай на поўначы Расіі. Фільм даволі змрочны, у ім багата лаянкі і гарэлкі. Фільм крытыкавала праваслаўная царква і прарасійскія актывісты, яго патрабуюць забараніць ў Расіі. Міністр культуры прасіў больш не выдаваць грошай на «фільмы пра рашку-га*няшку» (даруйце, але такія словы з вуснаў міністра культуры). Магчыма, праз яго Расія забароніць фільмы, што «пагражаюць нацыянальнай еднасці».

«Левіяфан» ужо атрымаў шэраг узнагародаў на еўрапейскіх кінафестывалях, апошняя з іх на сёння — «Залаты глобус».

Чытайце таксама: Алесь Чайчыц: Глядзіце «Левіяфан» і ганарыцеся Беларусьсю

Каментары21

Цяпер чытаюць

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі9

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?

Назвалі самыя страшныя фільмы жахаў9

Вайсковец, якога ўпершыню эвакуявалі з баявой пазіцыі дронам, стаў Героем Украіны

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім3

Амерыканец два месяцы насіў у кашальку латарэйны білет, не ведаючы, што ён выйграў мільён

У мінскім метро расказалі, што рабіць у выпадку падзення на рэйкі

На пратэстах у Германіі людзей было не вельмі шмат, але давялося прымяняць вадамёты і пярцовы газ7

У верасні беларусы паставілі рэкорд па крэдытах на жыллё1

Кампанія супраць Хэлоўіна мае далёкасяжныя мэты26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі9

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць