Эканоміка22

Нацбанк: На 2015 год інфляцыя плануецца 16-20%

Мэтавы арыенцір інфляцыі ў 2015 годзе вызначаны на ўзроўні 18% з дапушчальным адхіленнем у 2%, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка паводле вынікаў праведзенага 30 студзеня ў Мінску пашыранага пасяджэння праўлення цэнтральнага банка краіны.

Нагадаем, асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2015 год прырост цэн быў прадугледжаны не больш як 12%. 

«Асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі Нацыянальнага банка ў 2015 годзе з'яўляецца абмежаванне інфляцыі для садзейнічання ўстойліваму і збалансаванаму развіццю эканомікі. Паводле вынікаў мінулага года гэты паказчык значна перавысіў прагнозны параметр і склаў 16,2%», — паведамляе прэс-служба Нацбанка. 

Узровень інфляцыі ў 2015 годзе, заяўляе рэгулятар, будзе дасягацца шляхам кантролю над грашовай прапановай з боку Нацыянальнага банка. Для гэтага будзе ажыццёўлены пераход да рэжыму манетарнага таргетавання. Пры гэтым у якасці прамежкавага арыенціра грашова-крэдытнай палітыкі вызначаецца прырост сярэдняй шырокай грашовай масы на ўзроўні не больш як 30% за 2015 год. У якасці аперацыйнага арыенціра грашова-крэдытнай палітыкі вызначаны прырост сярэдняй рублёвай грашовай базы. 

Мэтавыя параметры прыросту сярэдняй рублёвай грашовай базы і сярэдняй шырокай грашовай масы будуць дасягацца з выкарыстаннем інструментаў грашова-крэдытнай палітыкі. Будуць адноўленыя рэгулярныя аўкцыёны на адкрытым рынку, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам20

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску25

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка13

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе11

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам20

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць