Спорт77

Фанаты з Ганцавіч сталі прадметам разбору

Фанаты ФК «Ганцавічы». Фота з іх старонкі УКантакце.

Нядаўна навінавы партал govorim.by адрапартаў аб выніках паседжання камісіі па справах непаўналетніх у Ганцавічах, падчас якога асаблівую ўвагу надалі так званым «фанатам» мясцовага футбольнага клубу — двое з іх патрапілі на камісію за бойку з Івацэвіцкімі «калегамі» ў жніўні мінулага году.

Вось што аб гэтым піша govorim.by:

«Больш за дзясятак падлеткаў і маладых людзей, якія называюць сябе футбольнымі фанатамі ФК «Ганцавічы», вырашылі «з’ездзіць у госці» да футбольных фанатаў горада Івацэвічы. У выніку двое з іх, навучэнцы Ганцавіцкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, апынуліся на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх.

Фанаты ФК «Ганцавічы». 

Па іх словах, рашэнне паехаць у Івацэвічы было абсалютна спантанным. Яны хацелі напалохаць фанатаў ФК «Івацэвічы», даказаць тым, што яны іх не баяцца, а на наступны дзень была запланавана гульня. З тэлефона аднаго з іх хтосьці выклікаў мікрааўтобус, і каля 19.00 хлопцы выехалі з Ганцавіч.

Прыехаўшы, адзін з фанатаў адзеў шапку з прарэзамі для вачэй «для псіхалагічнага запалохвання». Пасля гэтага маладыя людзі пайшлі блукаць па горадзе ў пошуках «ворагаў». Яны нават падышлі да кампаніі ў парку, каб удакладніць, ці няма сярод іх футбольных фанатаў. Іх нават не збянтэжыла тое, што сярод прысутных былі трое дзяўчат.

У рэшце рэшт яны ўсё ж знайшлі фанатаў ФК «Івацэвічы». Адбылося гэта на вакзале. Двое навучэнцаў ліцэя пагналіся за адным з іх, каб, па іх словах, яго напалохаць, чым парушылі грамадскі парадак. У выніку адбылася бойка, пасля якой удзельнікі «акцыі па запалохванні» апынуліся ў аддзяленні РАУС на транспарце.

Натуральна, бацькі былі не ў курсе, што іх дзеці паехалі ў іншы горад, а тым больш, што яны парушылі грамадскі парадак. Таму ранішнія пошукі ўласных дзяцей для іх абярнуліся велізарным сюрпрызам».

Далей аўтарка артыкулу канстатуе, што штрафам у 360 тысяч рублёў кожнаму справа не скончылася — намеснік начальніка Ганцавіцкага РАУС заявіў, што па ягонай інфармацыі фанаты ФК «Ганцавічы» могуць быць аматарамі «спайсу» — у гэтым накірунку, маўляў, будзе праведзена расследванне.

А намеснік старшыні Ганцавіцкага райвыканкама пайшоў яшчэ далей, даручыўшы аддзелу спорту і турызму райвыканкама разабрацца ў тым, «як хлопцы трапляюць у фан-клуб, чым яны там займаюцца, даведацца падрабязнасці аб дзейнасці ганцавіцкіх фанатаў».

Даведка: фанацкі рух ФК «Ганцавічы» утварыўся ў 2005 годзе, і на сёння налічвае блізу 40 чалавек. 

Каментары7

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць