Літаратура77

Сяргей Жадан. Пакуль у табе жыве твая прага… 

Гэты верш Сяргея Жадана пераклаў Андрэй Хадановіч. Ён мае ўвайсці ў кнігу «Жыццё Марыі», якая неўзабаве выйдзе ва Украіне.

Сяргей Жадан

Пакуль у табе жыве твая прага, 
пакуль цябе трымаецца вера,
і сонца плыве з дакладнасьцю птаха,
і час крадзецца зь пільнасьцю зьвера.

Край ліхаманіць вакзальнай аблавай.
Цёплыя рукі і ў сьнежань дарогі.
Радзіма баліць перабітаю лапай
шчаняці, што рвецца з начное аблогі.

Ірвіся, ірвіся з ночы й туману, 
выгрызай роспач, шукай надзею.
Я пасьля буду лекаваць тваю рану, 
наколькі змагу, наколькі пасьпею.

Я потым усё зразумею і ўбачу, 
як толькі вырвуся разам з табою, –
усё тваю беспрытульнасьць сабачую,
дзіцячую веру з дарослай журбою.

Пакінь ні з чым іх подлую варту, 
абмінай іх падступныя пасткі.
Варта біцца і ўставаць варта, 
нават калі зноў прыйдзецца ўпасьці.

Зоркі маюць вісець над табою
ці разрывацца пад небасхілам.
Сэрца павінна разам з крывёю
несьці жыцьцё капілярам і жылам.

Косткі маюць моцна зрастацца.
Шнары павінны дадаць нам злосьці.
Штосьці з табою павінна стацца.
Штосьці ўжо сталася й станецца штосьці.

Пакуль ты ўсім гэтым жывеш і марыш.
Пакуль ты прагнеш. Пакуль палюеш.
Пакуль ты ўсё гэта ў сабе трымаеш.
Пакуль ненавідзіш. Пакуль ты любіш.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх19

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць