Грамадства1010

Праезд у Мінску падаражэе да 9300?

Сёння ноччу ў папулярным пабліку «Падслухана. Мінск» у сацсетцы «УКантакце» з'явіўся запіс, у якім гаворыцца, што ў ліпені цэны на праезд у Мінску вырастуць да 9300 рублёў. Чуткі або будучая рэальнасць? Onliner.by праверыў інфармацыю ў афіцыйных асоб.

«Гэта не «ўкід» і ці не дэзінфармацыя. Працую ў Белтэлерадыёкампаніі. На тэлеканал прыйшла навіна ад «Мінсктранса» з нагоды павышэння коштаў на праезд. З ліпеня бягучага года праезд будзе каштаваць 9300 бел. рублёў. У паведамленні сказана, што гэта звязана з каласальнымі выдаткамі дзяржавы на транспарт, маўляў, цяперашні кошт праезду ўдвая меншы за рэальныя выдаткі на яго, і тарыфы на праезд у грамадскім транспарце прыраўняюць да даляра па еўрапейскай сістэме. Афіцыйна гэтую навіну абвесцяць па тэлевізары ўжо ў сярэдзіне сакавіка», — кажа запіс у пабліку.

У дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс» ад афіцыйнага каментара адмовіліся, толькі коратка растлумачылі:

«Гэта рашэнне знаходзіцца, скажам так, «у стадыі размоў». Адны кажуць, што падаражанне адбудзецца ледзь не ў сакавіку, іншыя лічаць, што ў гэтым годзе не час для падобных новаўвядзенняў».

Нагадаем, апошні раз праезд у грамадскім транспарце даражэў у снежні 2014 года — з 4000 да 4500 рублёў. Чарговае павышэнне коштаў чыноўнікі планавалі на красавік, аднак яно не павінна было быць такім значным. Квіткі ў Мінску павінны былі прыбавіць у цане 500 рублёў і прадавацца па 5000 за штуку.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць