Афіша44

У Мінску пройдзе Баль робатаў

З 17 сакавіка ў гандлёвым цэнтры «Скала» з робатамі Тэспіянам, Нао, Бакстарам і Пушкіным.

У Мінску ўпершыню будзе прадстаўлены праект «Баль робатаў», які прыедзе ў беларускую сталіцу з Масквы.

Хэдлайнер выставы — англійскі эмацыйны робат Тэспіян, які адкрываў выставу CeBit у 2014 годзе разам з Ангелай Меркель і Дэвідам Кэмеранам. Ён здольны не толькі выказваць эмоцыі ды капіяваць рухі, але і па-тэатральнаму чытаць Шэкспіра.

Разам з ім на выставе будуць француз Нао, які ўмее чытаць казкі, і амерыканец Бакстар, які можа навучыцца пазнаваць новыя аб’екты і выконваць новыя заданні, а таксама расійскі Пушкін.

Наведнікаў чакаюць майстар-класы, робалабараторыя, спаборніцтвы па робасумо, разнастайныя робасувеніры.

Выстава будзе праходзіць у ГЦ «Скала» (вул. Пятра Глебкі, 5, каля метро «Спартыўная») з 11:00 да 21:00 ад 17 да 19 красавіка. Дзіцячы квіток будзе каштаваць ад 105 тысяч, дарослы ад 165 тысяч.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога5

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

Расіяне ўначы ўдарылі па Украіне

Каля Мірскага замка адбудуюць знішчаны палац Святаполк-Мірскіх. У ім размесціцца гатэль3

У Вялікабрытаніі сляпы чалавек праехаў за рулём 240 км у нецвярозым стане

У Наварасійску дроны атакавалі мазутны тэрмінал. Успыхнуў буйны пажар

Калі вашы бацькі дажылі да 100 гадоў, ці значыць гэта, што і вы пражывяце доўга? Навукоўцы далі адказ1

Парадокс: брыльянты патаннелі ўдвая, а пярсцёнкі даражэюць. Чаму?2

За небяспечны трэнд з сацсетак беларусам пагражаюць штрафамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога5

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць