Культура

Беларуская кніга ў Ляйпцыгу

На адной з самых буйнейшых кніжных выстаў Еўропы, якая пройдзе 13-16 сакавіка ў Ляйпцыгу, паўстане беларускі стэнд, прэзентаваны ініцыятывай Books from Belarus. Стэнд прадставіць кнігі беларускіх выдавецтваў, а ў межах агульнай праграмы пройдуць беларускія літаратурныя імпрэзы.

Да таго ж на стэндзе будзе прадстаўлены каталог Books from Belarus/»Кнігі з Беларусі». Каталог, які для зручнасці замежных выдаўцоў і літаратурных агентаў выдадзены па-ангельску, прадстаўляе анатацыі твораў Васіля Быкава, Алеся Разанана, Ігара Бабкова, Алены Бравы, Адама Глобуса, Уладзіміра Арлова, Людмілы Рублеўскай, Уладзіміра Някляева, Альгерда Бахарэвіча, Віктара Казько, Барыса Пятровіча, Уладзіміра Казлова.

Books from Belarus – гэта супольная ініцыятыва незалежных выдаўцоў Беларусі, сярод якіх Саюз беларускіх пісьменнікаў, 34mag.net і Літаратурны Дом «Логвінаў». Мэта кампаніі – прасоўванне айчыннай літаратуры на сусветным кніжным рынку, наладжванне сувязяў і камунікацыі з літаратурнымі агентамі ды выдаўцамі з іншых краін, фармаванне інтэлектуальнага іміджа Беларусі за мяжой. Летась праект Books from Belarus узяў удзел у Франкфурцкім і Варшаўскім кніжных кірмашах.

13 сакавіка, 17:00 –»Тры гадзіны і вы ТАМ». Дыскусія пра сучасную беларускую літаратуру. У дыскусіі бяруць удзел: пісьменнік Барыс Пятровіч, выдавец Ігар Логвінаў, літаратурны агент Дар’я Вашкевіч, перакладчык беларускай літаратуры Томас Вайлер

14 сакавіка, 15:30 – Прэзентацыя нямецкага выдання кнігі Максіма Гарэцкага «Дзве душы». Мадэратар – Томас Вайлер.

Адрас кніжнай выставы ў Ляйпцыгу: Messe-Allee 1, cтэнд Е504

Стэнд Books from Belarus запрашае на адведкі ўсіх ахвочых, а асабліва прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Нямеччыне

Каментары

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць