Грамадства44

Арганізатары Дня Волі заключылі з міліцыяй дамовы на абслугоўванне акцыі больш як на 20 млн рублёў

Заяўнікі акцыі з нагоды Дня Волі, якая пройдзе ў Мінску 25 сакавіка, сёння абмеркавалі ў ГУУС Мінгарвыканкама пытанні арганізацыі бяспекі на мерапрыемстве. Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. 

Палітык зазначыў, што з ім, а таксама з яшчэ трыма заяўнікамі — старшынёй аргкамітэта па стварэнні аб'яднання «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» Марынай Хоміч, прадстаўнікамі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалаем Казловым і руху «За Свабоду» Мікітам Семяненкам — былі заключаныя дамовы з ГУУС на абслугоўванне мерапрыемства, агульная сума якіх склала больш за 20 млн рублёў. 

На сустрэчы кіраўнікі аддзела грамадскай бяспекі ГУУС папярэдзілі заяўнікаў акцыі, каб тыя прытрымліваліся пазначанага ў заяўцы рэгламенту і каб удзельнікі мерапрыемства не закрывалі твары. 

Са свайго боку заяўнікі акцыі звярнулі ўвагу міліцыі на магчымыя правакацыі з боку розных прарасійскіх груп, такіх як «Антымайдан» і іншыя, якія ў сацыяльных сетках выказвалі незадавальненне ад правядзення акцыі. «Мы прасілі кіраўніцтва міліцыі быць гатовымі да правакацый і перашкаджаць ім. Нам сказалі, што на месцы правядзення акцыі будзе кіраўніцтва гарадской міліцыі, што сітуацыя будзе адсочвацца», — сказаў Янукевіч. 

Адзначым, што прыхільнікі гэтых груп ініцыявалі зварот у Мінгарвыканкам з просьбай забараніць правядзенне акцыі з нагоды Дня Волі. У адказе за подпісам начальніка ідэалагічнага аддзела Мінгарвыканкама Паўла Скалабана паведамлялася, што рашэнне аб правядзенні масавага мерапрыемства можа быць абскарджанае ў судзе. Таксама ў выканкаме параілі звяртацца ў праваахоўныя органы ў выпадку ўчынення ўдзельнікамі акцыі супрацьпраўных дзеянняў. 

Янукевіч падкрэсліў, што аргкамітэт неаднаразова заклікаў удзельнікаў акцыі прыходзіць з транспарантамі і лозунгамі, змест якіх адпавядае тэме святкавання Дня Волі, а менавіта: абароне незалежнасці і салідарнасці з Украінай. 

«Калі будуць транспаранты, якія не датычацца тэмы мерапрыемства, якія заклікаюць да насілля, зразумела, мы будзем патрабаваць прыбраць іх. У сённяшняй сітуацыі, калі была інспіраваная хваля лістоў пратэсту супраць правядзення акцыі, не трэба даваць лішніх падстаў дзяржаўнай прапагандзе і прарасійскім групам абвінавачваць нацыянальныя сілы ў экстрэмізме ці падтрымцы радыкальных ідэй», — сказаў Янукевіч. 

Акрамя таго, заяўнікі акцыі прасілі міліцыю не перашкаджаць у дастаўцы гукаўзмацняльнай апаратуры на месца правядзення мітынгу. 

Нагадаем, Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне акцыі ў наступным фармаце: збор удзельнікаў з 15.00 да 16.00 каля кінатэатра «Кастрычнік», шэсце да плошчы Бангалор з 16.00 да 17.00, мітынг у парку Дружбы Народаў да 18.00.

Каментары4

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць