Здарэнні44

У Беларусі ўпершыню вынесены прысуд за кардшарынг

Судом Лідскага раёна вынесены прысуд па справе аб так званым кардшарынгу. У судовай практыцы краіны гэта справа яшчэ не мае прэцэдэнтаў. 

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, жыхар Ліды, індывідуальны прадпрымальнік, аказваў свае паслугі па падключэнні да спадарожнікавага тэлебачання. Сам ён добра разбіраўся ў тэхналогіях і апрача легальнага падключэння, даволі дарагога, прапаноўваў падключыцца шляхам кардшарынгу. 

Сутнасць новай тэхналогіі заключаецца ў наступным: калі раней для несанкцыянаванага прагляду спадарожнікавых тэлеканалаў неабходна было набываць падробленую смарт-карту, то зараз дастаткова падключыць прыёмнік спадарожнікавага вяшчання да інтэрнэту. Спецыяльная праграма, спалучаючыся з серверам, дэкадзіруе тэлевізійны сігнал. 

Падчас праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сышчыкі аддзела «К» змаглі ўстанавіць больш як сотню кліентаў, якія карысталіся паслугамі злачынцы. Усе яны за 5 у. а. у месяц атрымлівалі прывілеяваны доступ да мноства тэлеканалаў у найвышэйшай якасці.

Дзеянні падазронага былі кваліфікаваныя як несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў камп'ютарных сістэмах ЗАТ «Нацыянальная спадарожнікавая кампанія» і ААТ «НТВ-ПЛЮС», што суправаджаўся парушэннем сістэмы абароны, учынены з карыслівай зацікаўленасці (ч. 2 арт. 349 КК); збыт спецыяльных праграмных сродкаў для атрымання неправамернага доступу да абароненых камп'ютарных сістэм вышэйзгаданых таварыстваў (арт. 353 КК) і заведамае выкарыстанне камп'ютарных праграм, прызначаных для несанкцыянаванага капіравання інфармацыі, якая захоўваецца ў камп'ютарных сістэмах правайдараў спадарожнікавага тэлебачання (ч. 1 арт. 354 КК).

17 сакавіка суд Лідскага раёна ў поўным аб'ёме пагадзіўся з высновамі органаў дазнання і следства ў кваліфікацыі супрацьпраўнай дзейнасці падсуднага і вынес у дачыненні да апошняга абвінаваўчы прысуд, абавязаўшы выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічынь. Апрача гэтага, сродкі, заробленыя злачынным спосабам (16,5 млн рублёў і амаль 2000 долараў), павінны быць вернутыя ў даход дзяржавы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць