Літаратура44

Цялёнак

Успамінае Мікола Нікалаеў.

Нянькоўская мова адрознівалася ад школьнай беларускай мовы тым, што замест літаратурнага «а» тут часта казалі «о», нават у назве вёскі: «Нянькаво» (не бяручы да галавы тое, што на дарожным паказальніку друкаванымі літарамі было напісана «Нянькава»). Сякеру тут называлі «сакера». Яечню пяклі не на патэльні, а на «апаніве». Свінням давалі (дый сабе на першае варылі) не бацвінне, а «гічане» (тое самае лiсце буракоў)…

Пазней супрацоўніца Інстытута літоўскай этнаграфіі Альма Лапінскене паведаміла, што ёсць старое літоўскае слова «гічаі», у значэнні «сцяблінкі»!

Усе нянькоўцы мелі мянушкі. На Казыраў казалi «Штукары», на Лазоўскiх — «Чубаке», на Каратаёў — «Слуцкiя», на Iванчыкаў — «Гаспадары». Мой дзед Зміцер называўся «Ласкáвы» (загэтым мы ўсе былi «Ласкáвыя»). Былі яшчэ «Бульбік», «Блейбік», «Шчодрык», былi «Кілішкi», «Кубэркi», «Прыставы», «Ладэсiкi», «Савэркi»…

І ў мяне хутка з’явілася мянушка, якую я вельмі не любіў і саромеўся, але падзецца ад яе нікуды не мог, бо «нарадзіў» яе сам, насмяшыўшы ўсю вёску.

Справа была такая: вечарам, нагуляўшыся, мы стаялі на сяле, чакаючы кароў. Статак гналі праз вёску і кожная гаспадыня запыняла сваю карову, каля ног таўкліся дзеці, чакаючы сырадою. Я быў толькі што прыехаўшы з ваеннага гарадку (дзе гаварылі па-руску) і яшчэ не ўмеў гаварыць па-нянькоўску, таму калі каровы ішлi міма нас, громка запытаўся ў пастуха: «Мальчік, куда телёнка гоніш?».

Гэта была фатальная фраза. Пастух Грышачка быў не хлопчыкам, а старым ужо чалавекам, — дарма што маленькага росту. А тое стварэнне, якое я назваў «телёнком», была ягоная маленькая, бязрогая карова.

Нянькоўскія дзеці такога цырку не маглі забыцца вельмі доўга. Кожны хлопец, ад малога да вялікага, на працягу цэлага месяца, пры сустрэчы з’едліва пытаўся спачувальным тонам: «Мальчык, ты куды цялёнка гоніш?». Потым гэта доўгая фраза надакучыла і для мяне мянушкай засталося адно смешна-гарадское слова «цялёнак». Бо дзіця каровы нянькоўцы называлі «цяля», і ніяк іначай.

* * *

Ілюстрацыю да гэтага мемуара зрабіў вядомы беларускі мастак з Себежа родам, які жыве ў Краснагорску пад Масквой і належыць да айцоў–заснавальнікаў пецярбургскай мастацкай суполкі «Міцькі». Мянушка яго «Мітрыч», а сапраўднае імя Дзімітрый Драздзецкі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць18

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла19

Беларусцы пагражае дэпартацыя з Польшчы. А пачалося з таго, што яна паскардзілася ў паліцыю на хатні гвалт1

Жанчыны ад прыроды непрыстасаваныя нараджаць на спіне, але гэты спосаб родаў стаў стандартным, каб было зручна мужчынам20

Севярынец расказаў, як адміністрацыя калоніі «віншавала» яго з днём народзін і думала падкалоць як верніка3

«Дачка тры месяцы ела пад коўдрай». Беларуская керамістка расказвае пра тое, як нанова пачала жыццё ў Літве6

Нафта апусцілася ніжэй за 100 даляраў на фоне навінаў пра перамір'е ЗША і Ірана

Іран і Аман будуць спаганяць плату за праход праз Армузскі праліў1

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць18

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць