Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд прыбыў на Кубу ўвечары ў нядзелю, 10 мая, з аднадзённым візітам, перадае Agence France-Press.
Як чакаецца, французскі лідар сустрэнецца са сваім кубінскім калегам Раулем Кастра.
Алянд стаў першым з прэзідэнтаў Францыі, які наведаў астраўную дзяржаву за больш чым сто гадоў, а таксама першым заходнім лідарам, які адправіўся на Кубу з моманту пачатку наладжвання стасункаў паміж Вашынгтонам і Гаванай.
Прэзідэнт Францыі заявіў, што паслабленне шматгадовай эканамічнай блакады з боку ЗША дапаможа эканоміцы Кубы, якая адчувае брак сродкаў.
Каментары