Навука і тэхналогіі11

Дзяржорганы і дзяржарганізацыі змогуць рэгістраваць свае сайты ў зоне «.бел»

Урад Беларусі зацвердзіў змяненні ў палажэнне аб парадку функцыянавання сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, зацверджанае пастановай № 645 ад 29 красавіка 2010 года.

Як вынікае з пастановы Савета міністраў № 391 ад 8 мая 2015 года, цяпер дзяржаўныя органы змогуць рэгістраваць даменныя імёны ў зонах «.бел», «.gov.by» або «.mil.by», дзяржаўныя арганізацыі — у зонах «.бел» і (або) «.by». У папярэдняй рэдакцыі палажэння зоны «.бел» не было. 

Пастанова Савета міністраў № 391 ад 8 мая 2015 года апублікавана 12 мая на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набыла моц. 

Нагадаем, рэгістрацыя даменаў у кірылічнай зоне «.бел» стартавала ў Беларусі з пачатку сакавіка. Гэта прадугледжана загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце ад 26 лютага 2015 года № 16 «Аб некаторых пытаннях рэгістрацыі даменных імёнаў». 

Пры гэтым устаноўлена, што прыярытэтная рэгістрацыя даменных імёнаў у зоне «.бел» ажыццяўляецца з 1 сакавіка да 1 кастрычніка 2015 года. 

У межах першага этапу (да 31 мая) рэгістратар ажыццяўляе прыём заявак на прыярытэтную рэгістрацыю даменных імёнаў у зоне «.бел» ад праваўладальнікаў фірменных найменняў, таварных знакаў (знакаў абслугоўвання), геаграфічных указанняў, а таксама дзяржаўных органаў і арганізацый. 

У межах другога этапу ажыццяўляецца прыярытэтная рэгістрацыя па заяўках, прынятых у межах першага этапу, пры ўмове ўрэгулявання спрэчак, што ўзнікаюць паміж зацікаўленымі асобамі і (або) дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, а таксама фарміруюцца спісы даменных імёнаў для прыярытэтнай рэгістрацыі па выніках дабрачынных аўкцыёнаў і пачынаецца правядзенне дабрачынных аўкцыёнаў на права прыярытэтнай рэгістрацыі. 

Права на прыярытэтную рэгістрацыю даецца ўладальнікам сродкаў індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ або паслуг, зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі, а таксама ўладальнікам таварных знакаў (знакаў абслугоўвання), якія маюць міжнародную рэгістрацыю, што распаўсюджваецца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, або прызнаных на яе тэрыторыі агульнавядомымі. 

Дзяржорганы маюць права ў якасці даменнага імені ў зоне «.бел» выбіраць агульнапрынятае скарочанае найменне, а мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы таксама могуць выбіраць дамены з улікам геаграфічнага размяшчэння. 

Пасля заканчэння двух этапаў прыярытэтнай рэгістрацыі ўсе даменныя імёны ў зоне «.бел», якія не былі задзейнічаны на этапах прыярытэтнай рэгістрацыі, а таксама тыя даменныя імёны, на якія не было атрымана ніводнай стаўкі па выніках дабрачыннага аўкцыёну, выстаўляюцца для свабоднай рэгістрацыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве34

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве34

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць