Свет22

Агрэсія баевікоў на ўсходзе Украіны рэзка ўзрасла. Ёсць параненыя

Пачынаючы з 18.00 учорашняга вечара баевікі працягваюць абстрэльваць пазіцыі ўкраінскіх ваенных практычна з усёй наяўнай сваёй зброі, паведамляе прэс-цэнтр АТА.

На Луганскім кірунку баевікі выкарысталі танкі, артылерыю, мінамёты, гранатамёты, кулямёты, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, снайперскія вінтоўкі і стралковую зброю.

«У Крымскім ў выніку мінамётнага абстрэлу цяжкае раненне атрымаў 48-гадовы мірны жыхар. Ён знаходзіцца ў Лісічанскім шпіталі, пацярпеламу зроблена аперацыя», — заявіў кіраўнік Луганскай АДА Генадзь Маскаль.

«Аскепкавыя раненні атрымаў баец крайняга блокпаста. Пачынаючы з 20:00 да апоўначы блізкія баі вяліся ў ваколіцах Кацярынаўкі. Баевікі падышлі амаль ушчыльную да пазіцый ўкраінскіх ваенных і адкрылі агонь з гранатамётаў, мінамётаў і аўтаматычнай зброі», — паведаміў Маскаль. Паводле яго, жыхары некалькіх вуліц вёскі, прылеглых да блокпаста, амаль да раніцы хаваліся ў падвалах.

«Увечары баявое сутыкненне адбылося таксама ў Трохізбенцы — баевікі спачатку абстралялі нашых вайскоўцаў з мінамётаў, а затым з аўтаматычнай зброі. Ніхто з украінскіх вайскоўцаў не пацярпеў», — дадаў ён.

На працягу ночы вяліся абстрэлы Станіцы Луганскай.

«Паводле папярэдніх дадзеных, снарады і міны траплялі ў прыватныя жылыя дамы і шматпавярховік. Як мінімум, адзін дом згарэў. Інфармацыя пра пацярпелых і іншыя наступствы абстрэлаў зараз ўдакладняецца», — паведаміў кіраўнік Луганскай АДА.

На Данецкам кірунку ўзброеныя групоўкі абстралялі Гранітнае, Опытнае, Бярозавае і Пяскі. Таксама абстрэльвалі і Шырокіна.

Атрымліваючы адэкватны адказ, яны ці ледзь не кожны раз просяць спынення агню, і кожны раз першымі ж яго парушаюць, заявілі ў прэс-цэнтры АТА.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць