Грамадства66

«Справядлівы свет» прапаноўвае перафарматаваць каардынацыйныя структуры апазіцыі

Цэнтральны камітэт Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» лічыць, што «наспела неабходнасць радыкальнага перафарматавання існуючых у апазіцыі каардынацыйных структур».

Аб гэтым заявіў старшыня арганізацыі Сяргей Калякін, выступаючы 23 мая ў Мінску на XVIII справаздачна-выбарным з'ездзе партыі.Палітык адзначыў, што адной з пляцовак, на якой рабіліся спробы скаардынаваць дзеянні апазіцыйных арганізацый, была так званая сямёрка. Акрамя партыі «Справядлівы свет» у гэту структуру ўваходзяць Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Партыя БНФ, аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», рух «За Свабоду» і кампанія «Гавары праўду». 

Паводле слоў Калякіна, на гэтай пляцоўцы ў апошнія гады «не было дасягнута сур'ёзных дасягненняў», у тым ліку безвынікова закончыліся амаль гадовыя кансультацыі па адзінай стратэгіі і тактыцы дзеянняў апазіцыі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. 

Калякін канстатаваў, што агульны стан спраў у шырокай палітычнай апазіцыі сёння горшы, чым чатыры гады таму. «Безумоўна, тут адбіваецца сістэмны ціск улады і створанай ёю палітычнай сістэмы. Але справа не толькі ў гэтым. Пасля драматычных падзей снежня 2010 года моцна знізіўся ўзровень даверу ўнутры апазіцыі. Фактычна адсутнічае адзінае бачанне шляхоў руху да дэмакратычнай Беларусі. У выніку пачалі размывацца базавыя асновы, якія даюць магчымасць для супрацоўніцтва палітычных сіл, якія маюць розную ідэалагічную і светапоглядную арыентацыі», — сказаў ён. 

Калякін лічыць непрымальным становішча, калі ўнутранае і знешняе прадстаўніцтва ад імя апазіцыі «фактычна прыватызавана сямю арганізацыямі». «У складзе «сямёркі» колькасна дамінуюць правыя арганізацыі, што не адлюстроўвае рэальнага раскладу сілу на апазіцыйным палітычным полі», — падкрэсліў ён.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома10

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

У Горацкім раёне ў вёску прыйшлі ваўкі ФОТЫ6

У лукашэнкаўскага «Пула первого» скралі юзернейм тэлеграм-канала. Цяпер там эротыка17

Назвалі 20 найлепшых авіякампаній свету. Еўрапейскіх з іх толькі шэсць1

Эстонія гатовая цалкам закрыць мяжу з Расіяй у выпадку аб'яўлення там мабілізацыі7

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» славутага рэжысёра Звягінцава2

У Варшаве сустрэлі 10 палітзняволеных, якія прыехалі з Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома10

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць