Усяго патроху

Пасольства Францыі абвясціла фотаконкурс «Мой кадр у абарону прыроды»

Як паведамілі ў прэс-службе дыпмісіі, фотаконкурс праводзіцца ў межах мерапрыемстваў па барацьбе са змяненнем клімату, якія праходзяць у французскіх пасольствах па ўсім свеце.

«У 2015 годзе клімат стаў адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Францыі, — зазначаецца ў паведамленні. — Мерапрыемствы па тэматыцы кліматычных змяненняў праводзяцца па ўсім свеце на працягу гэтага года. C 30 лістапада па 11 снежня ў Парыжы пройдзе Канферэнцыя бакоў рамачнай канвенцыі ААН па пытаннях змянення клімату COP21». 

Удзел у фотаконкурсе могуць узяць як прафесійныя фатографы, так і фотааматары. Ад аднаго ўдзельніка прымаецца да трох здымкаў ці адна серыя (да сямі фатаграфій з агульным апісаннем). Фармат выяў — JPEG; памер карцінкі павінен быць не менш як 20х30 см, памер файла не больш за 3 МБ. Назва кожнага файла павінна складацца з імя і прозвішча фатографа лацінскімі літарамі imia-prozvishcha-nomer.jpg. Конкурсныя работы не павінны ўтрымліваць якіх-небудзь аўтарскіх рамак ці знакаў. Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца фатаграфіі непаўналетніх, парнаграфічнага зместу ці здымкі, якія парушаюць аўтарскія ці іншыя правы, падкрэсліваецца ў паведамленні. 

Фатограф павінен з'яўляцца аўтарам і праваўладальнікам здымкаў, прадстаўленых на конкурс. Дасылаючы фатаграфіі, аўтар пагаджаецца з умовамі конкурсу, а таксама з тым, што гэтыя фатаграфіі могуць быць выкарыстаныя арганізатарамі конкурсу для публікацыі ў друкаваным ці электронным выглядзе для прасоўвання конкурсу ў любым выглядзе без выплаты якіх-небудзь матэрыяльных узнагарод. У выпадку парушэння аўтарскіх правоў арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права выключыць усе спрэчныя работы аўтара з ліку конкурсных. Прынятае рашэнне абскарджанню не падлягае. 

Работы на конкурс неабходна дасылаць на адрас электроннай пошты [email protected] з пазнакай «COP21». 

Апошні дзень прыёму работ — 25 чэрвеня. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 14 ліпеня. 

Пераможцаў вызначыць журы, якое складаецца з прафесійных фатографаў і прадстаўнікоў экалагічных рухаў. Старшынёй журы з'яўляецца першы саветнік пасольства Францыі Эльза Піньёль. 

Прызы конкурсу — электронная кніга і фотаальбомы. Фотаконкурс праводзіцца пасольствам Францыі сумесна з таварыствам «Зялёная сетка» пры інфармацыйнай падтрымцы фотапартала «ZНЯТА».

Каментары

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Калоны ў гонар Канстытуцыі 3 мая на Беларусі — міф, які ходзіць здаўна28

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская сутыкнулася з цяжкай хваробай. За суткі ёй амаль сабралі вялікую суму, не хапае зусім крыху5

Пракуратура палохае, што за навучанне і працу ў ЕГУ можа пагражаць да шасці гадоў зняволення20

Трамп заявіў, што «Праект Свабода» у Армузскім праліве будзе прыпынены2

Сталіца Мексікі апускаецца пад зямлю так хутка, што гэта бачна з космасу1

Першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі «Арсенал»1

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

Студэнт з Конга, які абурыўся цэнамі на Coca-Cola, пакінуў Беларусь і паабяцаў раскрыць праўду9

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць