Улада

Беларусь выставіць пазоў кампаніі «Захад ‑Транснафтапрадукт»

Беларусь мае намер прад’явіць пазоў расейскаму прадпрыемству «Захад ‑Транснафтапрадукт» — уладальніку нафтатрубаправода «Унеча — Роўна», на ўчастку якога ў Рэчыцкім раёне 14 лютага адбылася аварыя

Беларусь мае намер прад’явіць пазоў расейскаму прадпрыемству «Захад ‑Транснафтапрадукт» — уладальніку нафтатрубаправода «Унеча — Роўна», на ўчастку якога ў Рэчыцкім раёне 14 лютага адбылася аварыя, паведаміў першы намесьнік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Аляксандар Апацкі.

Ён адзначыў, што сума шкоды будзе вызначана толькі пасьля поўнай ліквідацыі наступстваў аварыі. Гэтым займаюцца спэцыялісты Мінпрыроды, якія вывучаюць, наколькі забруджана глеба, вада і паветра на месцы здарэньня. Пасьля абагульненьня дадзеных маніторынгу, у адпаведнасьці з законам расейскаму прадпрыемству будзе прад’яўлены пазоў. На месцы аварыі знаходзіцца таксама прадстаўнік «Захад‑Транснафтапрадукту», які прымае ўдзел у маніторынгу навакольнага асяродзьдзя.

Паводле слоў Аляксандра Апацкага, першапачатковыя дасьледаваньні паказалі, што больш за ўсё ад уцечкі нафтапрадуктаў на месцы аварыі пацярпеў пойменны вадаём. Дзякуючы апэратыўнаму ўзьвядзеньню пясчаных дамбаў удалося прадухіліць забруджваньне Дняпра.

Нагадаем, што ўчора на 422‑м кілямэтры магістралі (Рэчыцкі раён Гомельскай вобласьці), на глыбіні мэтра, адбыўся прарыў. У выніку аварыі аб’ём выцеку дызпаліва склаў каля 70 куб.м на плошчы 100 кв.м.

Гэта ўжо трэцяя за апошні год аварыя на трубапровадах кампаніі «Захадтранснафтапрадукт». Першая адбылася 23 сакавіка 2007 году на нафтаправодзе «Унеча‑Венстпілс» у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці. Адбыўся выцек каля 120 тонаў дызпаліва. Яно патрапіла ў раку Улу — прыток Дзьвіны, а адтуль у Дзьвіну. Мазута дасягнула тэрыторыі Латвіі, якая пазьней выказала ў адрас Беларусі фінансавыя прэтэнзіі.

Другая аварыя здарылася 5 траўня таго ж году таксама ў Бешанковіцкім раёне каля вёскі Бабаедава. Аб’ём выцеку склаў каля 5 тонаў мазуту.

У якасьці кампэнсацыі за нанесеную шкоду Беларусь атрымала ад «ЗахадТранснафтапрадукту» $7 млн.

СП, паводле БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ17

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў25

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

«Далоў цара!»: на мітынгу КПРФ у Маскве затрымалі больш за 60 чалавек12

Бойфрэнд з каталога — у Кітаі набірае папулярнасць новая паслуга3

У Кіеве пачалі ставіць аўтаматычныя турэлі для збіцця расійскіх рэактыўных дронаў

У Мінску 63‑гадовы кіроўца памёр за рулём. Аўтамабіль вылецеў у двор і перакуліўся

Нямецкі дэпутат з прарасійскай партыі прывязе ў Беларусь прадстаўнікоў «Альтэрнатывы для Германіі»16

Аль-Каіда заклікала да новых нападаў на пасажырскія самалёты6

Трамп высунуў спецпасланніка па Беларусі Джона Коўла на пасаду прадстаўніка па справах закладнікаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ17

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць