
Этна-электронны праект спявачкі Русі Shuma прадставіць свой першы поўнафарматны альбом «Жніво» 20 чэрвеня ў клубе «Хуліган».
Вечарына будзе доўжыцца з 9 вечара да 6 раніцы. Разам з прэзентацыяй плыткі Shuma запланаваная музычная архаіка ад Shuma voices feat. Ne Tek, адмысловы купальскі гукавы дызайн ад Alexis Scorpio і сэты дыджэяў Nick Cherny, Raketka, Dee Flack, Magic, Likedill ды Shumaboy.
Квіткі каштуюць 100 тысяч папярэдне і 150 у дзень канцэрта.
Гурт Shuma ўтварыўся ў 2012 годзе, у 2013-м выдаў міні-альбом «Золак». Вакалісткі Руся і Надзея Чугунова разам з мультыінструменталістам Аляксеем Будзько і саўнд-прадзюсарамі Нікам Чорным і Аляксеем Карабейнікам спалучаюць электронную музыку з архаічнымі беларускімі спевамі.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары