Грамадства2828

Папа Францішак гатовы абмяркоўваць адзіную — «у Рыме, Канстанцінопалі і Маскве» — дату Вялікадня

Рымска-каталіцкая царква можа перагледзець метад разліку даты святкавання Вялікадня, каб усе хрысціяне адзначалі Уваскрасенне Хрыста ў адзін дзень. Пра гэта заявіў Папа Францішак падчас сустрэчы з удзельнікамі ІІІ Сусветных рэкалекцый (духоўных практык) для святароў 12 чэрвеня, перадае Радыё Ватыкана.

Паводле яго, Рымска-каталіцкая царква гатовая абмяркоўваць адзіную дату Вялікадня, якая б адзначалася «у Рыме, Канстанцінопалі і Маскве». «Сустракаюцца каталік і праваслаўны і пытаюць адзін аднаго: «Твой Хрыстос ужо уваскрос? Мой — за тыдзень», — іранічна заўважыў пантыфік.

Згодна з каталіцкім календаром, дата Вялікадня разлічваецца на падставе першага сонцастаяння пасля поўні ў сакавіку. У праваслаўных разлік больш складаны. Як правіла, розніца дат каталіцкага і праваслаўнага Вялікадня складае тыдзень, але часам можа адрознівацца і на месяц. Нярэдка даты Вялікадня супадаюць.

Папа нагадаў пра тое, што меў добрыя адносіны з прадстаўнікамі Рускай Праваслаўнай Царквы ў Аргентыне, будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса. 

Папа Францішак назваў больш чым братэрскімі адносіны з Патрыярхам Канстантынопаля Варфаламеем І і нагадаў пра намаганні Варфаламея I на карысць супольнага святкавання Вялікадня паміж праваслаўнымі. Святы Айцец усклаў вялікія спадзяванні на Усеправаслаўны Сабор, які павінен адбыцца ў 2016 годзе.

Ён паставіў у прыклад Фінляндыю, дзе праваслаўная супольнасць вырашыла святкаваць Пасху ў адзін дзень з лютэранамі, «каб не ствараць скандалу падзелу».

Ідэя аб аб'яднанні дат Вялікадня ужо раней агучвалася Францішкам, а яшчэ раней пра гатоўнасць змяніць каляндар было заяўлена падчас пантыфікату Папы Паўла VI (1963—1978).

Учора Папа падкрэсліў, што неабходна прыйсці да згоды ў гэтым пытанні, а супольным днём святкавання Пасхі можа быць другая нядзеля красавіка. «Каталіцкі Касцёл яшчэ з часоў Паўла VI гатовы ўстанавіць канкрэтную дату і адмовіцца ад першага сонцастаяння пасля поўні ў сакавіку», адзначыў Францішак.

Сёлета каталікі адзначалі Вялікдзень 5 красавіка, праваслаўныя — 12 красавіка.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў156

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Сабачая савецкая сістэма». Алесь Бяляцкі расказаў пра стаўленне ў турме да нобелеўскага лаўрэата8

Сабаленку другі год запар прызналі найлепшай тэнісісткай свету15

У Клічаве проста па вуліцы горада шпацыравала рысь ВІДЭА2

У Бразіліі ўраган зламаў і паваліў статую Свабоды ВІДЭА

Аляксей Хлястоў ды Іна Афанасьева праспявалі разам8

У Мінску запрацаваў новы ГЦ. Народ сабраўся яшчэ да адкрыцця2

Людзі навучыліся здабываць агонь на 350 000 гадоў раней, чым меркавалася

Пад Мінскам выставілі на продаж сядзібу XVIII стагоддзя амаль за паўмільёна даляраў1

Жыхар Магілёва забіў маці дваіх дзяцей у іх на вачах, яго абвінавацілі праз 20 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў156

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць