Культура99

Якія будынкі будуць рэстаўравацца ў Беларусі сёлета

У Беларусі на рэканструкцыю гісторыка-культурных аб’ектаў у 2008 годзе будзе накіравана каля 45 мільёнаў даляраў, паведаміў намесьнік міністра культуры Ўладзімер Грыдзюшка.

У Беларусі на рэканструкцыю гісторыка-культурных аб’ектаў у 2008 годзе будзе накіравана 97 мільярдаў рублёў (гэта ўсяго толькі 45 мільёнаў даляраў), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намесьнік міністра культуры Ўладзімер Грыдзюшка.

Працы будуць весьціся на 15 аб’ектах, уключаных у дзяржаўную інвэстыцыйную праграму на сёлета па Міністэрстве культуры.

Сярод новых аб’ектаў — рэканструкцыя будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы

. Сёлета будзе распрацавана праектна-каштарысная дакумэнтацыя правядзеньня рэканструкцыі й капітальнага рамонту. Працы плянуецца пачаць у 2009 годзе.

Сёлета пачнецца рамонт будынку Нацыянальнага музэю гісторыі й культуры Беларусі

, а таксама філіялу Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры ў вёсцы Завосьсе
. Прыступяць і да будаўніцтва спартова-культурнага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры й мастацтваў, праектна-досьледныя працы ўжо праведзеныя. На аб’ект вылучана 3 мільярды рублёў.

Самым маштабным аб’ектам, які будзе ўведзены ў эксплюатацыю сёлета, стане будынак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры й балету

. Тут плянуецца асвоіць амаль 70 мільярдаў рублёў. Заплянаваны да ўводу ў эксплюатацыю першы пускавы комплекс помніку архітэктуры XVI-XX стагодзьдзяў у Міры
ў складзе ўсходняга комплексу, унутранага дворыку, дзьвюх галерэй, дзьвюх вежаў, апартамэнтнай часткі й рэстарану. Працягнуцца працы ў палацава-паркавым ансамблі ў Нясьвіжы
.

Заплянавана праектаваньне кварталу вуліц Леніна й Кірава, які зойме Нацыянальны мастацкі музэй

. Ад сёлетняга ліпеня пачнуцца працы па рамонце будынку Менскага дзяржаўнага вучылішча імя Глебава
.

Праектна-досьледныя працы для ўзнаўленьня гісторыка-культурнай каштоўнасьці ХІХ стагодзьдзя — палацава-паркавага ансамблю ў вёсцы Жылічы

Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці праведзены летась, у 2009-м пачнецца рэканструкцыя. Гэта ўнікальны комплекс. Там захавалася шмат ляпніны, пазалоты, дэкору. Пасьля ўзнаўленьня сядзібны комплекс у Жылічах па многіх парамэтрах практычна ня будзе саступаць Нясьвіскаму палацава-паркаваму ансамблю, адзначыў намесьнік міністра.

Працы будуць працягнутыя на гісторыка-культурнай каштоўнасьці ХVIII стагодзьдзя — комплексе былога калегіюму езуітаў у вёсцы Юравічы

Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці, а таксама XIX стагодзьдзя — сядзібным комплексе (музэі) ў вёсцы Красны Бераг
Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Мінкультуры прымае долевы ўдзел у рэстаўрацыі гэтых аб’ектаў.

АК; інф. БЕЛТА

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста ваў!» Вікіпедыст уразіўся, як хвацка ШІ ўжо чытае мудрагелістыя рукапісы тарашкевіцай4

Расійскае ТБ надае непрапарцыйна шмат увагі сепаратысцкім рухам на Захадзе. Навошта гэта робіцца?7

У Беларусі з'явяцца тэрміналы для самастойнага атрымання электроннага лічбавага подпісу3

Як законна пазбавіцца ад небяспечнага дрэва ў двары і не атрымаць штраф

У РНР знайшлі крытычныя дзіркі. Пад пагрозай 70 працэнтаў сайтаў2

Віцебскі студэнт стварыў праграму для кантролю за станам радзімак

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць