Афіша11

Летні рэаліці-конкурс гарадскіх праектаў #РазамМінск збірае ідэі

Змяніць горад, атрымаць вядомасць і выйграць прыз – усё гэта можа зрабіць кожны мінчук. 15 ліпеня стартаваў першы летні рэаліці-конкурс гарадскіх праектаў #РазамМінск. Удзельнічаць у конкурсе могуць праекты, накіраваныя на паляпшэнне гарадскога сацыяльнага і культурнага асяроддзя сталіцы. Пераможцаў чакае прызавы фонд у $2000.

Арганізатарамі конкурсу выступілі грамадская некамерцыйная платформа Talaka.by, кампанія velcom і інтэрнэт-партал Onliner.by.

Да ўдзелу ў рэаліці-конкурсе #РазамМінск запрашаюцца актыўныя мінчукі, якія хочуць развіваць свой горад і паляпшаць жыццё яго жыхароў у розных сферах: экалогія, культура, адукацыя, музыка, спорт, тэхналогіі, даступнасць і г.д. Удзельнікі змогуць прайсці ўсе этапы ад прыдумвання ідэі да поўнай рэалізацыі праекта пры падтрымцы каманды Talaka.by і дапамогі гледачоў.

Усе стадыі конкурсу будуць штотыднёва асвятляцца на партале Onliner.by у рэжыме рэаліці-шоў. Журналісты будуць пільна сачыць за ходам рэалізацыі праектаў і апісваць будні гарадскіх герояў.

У вас ёсць цікавая ідэя для Мінска? Каб стаць удзельнікам рэаліці-конкурсу, размясціце яе прама зараз у Інкубатары ідэй на платформе Talaka.by. Спачатку вам неабходна будзе сабраць каманду мінімум з двух чалавек і атрымаць 25 пазнакаў «Гэта важна». Адкрыты прыём ідэй працягнецца да 27 ліпеня ўключна.

Каманды, якія за месяц паспяхова завершаць свае міні праекты, пазмагаюцца за прызы ў некалькіх намінацыях: «Лепшы гарадскі праект», «Выбар мінчукоў», спецыяльная намінацыя Talaka.by «Сацыяльны прадпрымальнік». Кампанія velcom, якая развівае сучасную гарадскую культуру і дапамагае дзецям, у рамках конкурсу заснавала спецыяльную намінацыю «Дзіцячы горад».

Пераможцы рэаліці-конкурсу #РазамМінск будуць абвешчаны 16 верасня.

Азнаёміцца з падрабязнымі правіламі #РазамМінск можна на сайце конкурсу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны34

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі8

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць