Аб сітуацыі на ААТ «Мотавела» паведаміў 17 ліпеня Аляксандру Лукашэнку старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Афіцыйны лідар запатрабаваў навесці парадак на прадпрыемстве, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
«Падчас сустрэчы канстатавалася, што сітуацыя, якая складваецца сёння на «Мотавела», у тым ліку эканамічная, далёкая ад ідэальнай, але яна выпраўляецца. Прэзідэнт паставіў канкрэтныя задачы па паляпшэнні працы ААТ, захаванні брэнда прадпрыемства», — гаворыцца ў паведамленні.
У чэрвені стала вядома пра арышт уладальніка «Мотавела» Аляксандра Мураўёва. Ён абвінавачваецца на падставе часткі 3 артыкула 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі). Цяпер прадпрыемства ўзначальвае былы старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары