Улада44

У тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі уключана толькі 12% вылучаных прадстаўнікоў апазіцыі

У склад 153 тэрытарыяльных камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія былі ўтвораныя 20—22 ліпеня, уключаныя толькі 12% ад вылучаных прадстаўнікоў кампаніі «Права выбару».

Як паведамілі каардынатары кампаніі, арганізацыямі, што ўваходзяць у кампанію назірання «Права выбару», было вылучана 25 прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій, у тым ліку 19 — ад партый і грамадскіх аб`яднанняў і шэсць — шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Ад Партыі БНФ вылучаныя 15 чалавек, ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — пяць, ад аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і руху «За Свабоду» — па два чалавекі, і адзін прадстаўнік быў вылучаны ад прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці. 

Кампанія «Права выбару» адзначае, што на этапе вылучэння ў тэрытарыяльныя камісіі вялікую адмоўную ролю адыгралі абмежаванні на рэгістрацыю грамадскіх аб`яднанняў і палітычных партый. Вылучэнне ў склад камісій прадугледжанае ад арганізацыйных структур партый і грамадскіх аб`яднанняў (і для гэтых суб`ектаў прадугледжаная квота не менш як 1/3 складу камісіі). Таму тыя партыі і аб`яднанні, што сутыкаюцца з адмовамі ў рэгістрацыі, пазбаўленыя магчымасці афіцыйна прэтэндаваць на ўдзел у выбарчых камісіях, а значыць, не могуць свабодна браць удзел у выбарчым працэсе. 

Напрыклад, паведамляюць каардынатары, удзельнік кампаніі «Права выбару» ад БХД неаднаразова сутыкаўся з адмовамі ў рэгістрацыі. Таксама ўлады адмаўляюць у рэгістрацыі мясцовых арганізацыйных структур руху «За Свабоду», Партыі БНФ ды іншых дэмакратычных аб`яднанняў. 

З 25 вылучаных у тэрытарыяльныя камісіі прадстаўнікоў арганізацый — удзельніц кампаніі «Права выбару» ў склад камісій былі ўключаныя толькі тры асобы: прадстаўнікі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў і Зміцер Каспяровіч увайшлі адпаведна ў Віцебскую абласную і Мінскую гарадскую камісіі, прадстаўніца БСДП (Грамада) Надзея Шомчанка ўвайшла ў склад Заводскай раённай выбарчай камісіі ў Мінску. Такім чынам, толькі 12% ад вылучаных прадстаўнікоў кампаніі «Права выбару» ўключаныя ў склад тэрытарыяльных камісій. 

«У абсалютнай большасці выпадкаў пры фармаванні камісій адмовы ва ўключэнні прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў ніякім чынам не матываваліся, пасяджэнні органаў, што фармуюць камісіі, адбываліся без абмеркавання вылучаных кандыдатураў, а праз зацвярджэнне загадзя падрыхтаваных спісаў», — паведамляе кампанія. 

«Прадстаўнікі апазіцыйных партый толькі ў адзінкавых выпадках былі ўключаныя ў склад камісіяў, пры гэтым заявы ад лаяльных уладам партый і грамадскіх аб`яднанняў былі ў большасці выпадкаў задаволеныя, — адзначаюць каардынатары кампаніі. — Створаныя тэрытарыяльныя камісіі ў абсалютнай большасці выпадкаў будуць працаваць без удзелу прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый, а прадстаўнікі партый і грамадскіх аб`яднанняў, якія падтрымліваюць дзеючую ўладу, атрымалі абсалютную большасць у складзе камісій». 

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў25

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў25

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць