Музыка2121

Пра што была «Макарэна» насамрэч

Далеатукуэрпаалегрыя Макарэна! Ээээ, Макарэна! Ага!

Хіт 90-х, выкананы на іспанскай мове дуэтам Los del Río, некалі гучаў з кожнага праса. Людзям па ўсёй планеце падабаўся палкі рытм, ды тэкст маглі разабраць далёка не ўсе — нават тыя, хто разумеў мову. Не менш падабаўся танец, прапанаваны ў кліпе на англамоўную версію песні. Youtube-канал Distractify паказаў «дзецям 90-х» сапраўднае значэнне слоў «Макарэны».

Макарэна — мянушка дзяўчыны, далёка не самай вернай свайму хлопцу. Англамоўная версія песні распавядае пра тое, як яна не адмовіла двум сябрам свайго хлопца, пакуль той быў у ад’ездзе. Іспанамоўныя куплеты дык наогул… з намёкамі.

«Дзеці 90-х», вядома, былі здзіўленыя тым, пад што танчылі ў дзяцінстве (а нехта — і на сваім вяселлі). Адзін са слухачоў прызнаўся, што слухаў песню аб прыгодах Макарэны ў царкве.

Вы ведаеце, што рабіць

«Наша Ніва» прапануе прыкладныя пераклады дзвюх версій «Макарэны».

Macarena (англамоўная версія)

Калі я танчу, яны называюць мяне Макарэна
І хлопцы кажуць, што я цудоўнае стварэнне
Яны хочуць мяне, але не могуць заваяваць мяне
Таму яны ўсе прыходзяць і танчаць побач са мной
Рухайся са мной, туліся да мяне
Калі будзеш малойцам, я вазьму цябе дадому

Пацеш сваё цела, Макарэна
Яно для таго, каб ты цешыла яго
Пацеш сваё цела, Макарэна
Ээээ, Макарэна! Ага! [прыпеў паўтараецца два разы]

Цяпер не турбуйся пра майго хлопца
Хлопца, якога зваць Вітарына
Ха, я не хачу яго, не выношу яго
Ён не быў малойцам, так што я (смех)
Ну праўда, што мне заставалася рабіць?
Ён з’ехаў з горада, а два яго сябра былі такія мілыя 

Пацеш сваё цела, Макарэна… [прыпеў паўтараецца два разы]

Я не спрабую спакусіць цябе
Ма-ма-ма-ма-ма-ма-макарэна

Пацеш сваё цела, Макарэна… [прыпеў паўтараецца два разы] 

Прыйдзі і знайдзі мяне, маё імя Макарэна
Я заўсёды на вечарынах, бо гэта весела
Далучайся, танчы са мной
І вы ўсе, хлопцы, хадзем са мной! 

Пацеш сваё цела, Макарэна… [прыпеў паўтараецца пяць раз]

Макарэна (іспанская версія)

Пацеш сваё цела, Макарэна
Яно для таго, каб ты цешыла яго
Пацеш сваё цела, Макарэна
Ээээ, Макарэна! Ага! [прыпеў паўтараецца два разы]

У Макарэны ёсць хлопец, якога зваць…
Якога ўсе завуць па прозвішчы — Вітарына
І юнак даў клятву вернасці
У прысутнасці двух сяброў. Ага! [куплет паўтараецца два разы]

Пацеш сваё цела, Макарэна… [прыпеў паўтараецца два разы]

Макарэна, Макарэна, Макарэна
Табе падабаецца бавіць лета ў Марбэльі?
Макарэна, Макарэна, Макарэна
Табе падабаюцца здрады па-партызанску? Ага!

Пацеш сваё цела, Макарэна… [прыпеў паўтараецца два разы] 

Макарэна мроіць пра Эль Кортэ Інглес*
І купляе самыя модныя рэчы
Яна хацела б жыць у Нью-Ёрку
І займець новага хлопца. Ага! [куплет паўтараецца два разы]

Пацеш сваё цела, Макарэна… [прыпеў паўтараецца два разы]

У Макарэны ёсць хлопец, якога зваць [куплет паўтараецца два разы] 

Пацеш сваё цела, Макарэна… [прыпеў паўтараецца сем раз]

* Эль Кортэ Інглес — іспанская сетка крамаў «Англійскі модны двор». У беларускім кантэксце можна замяніць, напрыклад, на «Акропаліс».

* * *

«Макарэна» была запісаная па-іспанску андалузскім гуртам Los del Río ў 1992 годзе. Прыпеў быў прыдуманы, калі дуэт пабачыў танец венесуэльскай танцоркі, і адзін з яго ўдзельнікаў стаў спантанна напяваць радкі ў рытм танцу, называючы танцорку «Магдалена» (адсылка да Марыі Магдалены, якая намякае на палкасць чалавека, якога так называюць).

Першапачатковая версія 1992 года была запісаная як румба, затым былі запісаныя нью-фламенка-рэмікс, англамоўны рэмікс з жаночым вакалам і шэраг іншых версій, у тым ліку калядная, кавэры іншых гуртоў. Песня заняла сёмае месца ў спісе хітоў усіх часоў Billboard's All Time Top 100, нумар адзін у спісе «цудаў аднога хіта» VH1.

P.S. А калі не любіце поп-музыку, паспрабуйце выдатны рок-кавэр Леа Марак’ёлі:

Каментары21

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць