Грамадства11

Эксперымент з газоннымі могілкамі ў Калодзішчах назвалі паспяховым

На ўчастку для газонных пахаванняў на могілках «Калодзішчы» засталіся толькі зарэзерваваныя месцы.

Фота: minsknews.by

«Газонны ўчастак разлічаны на 366 месцаў, — паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» загадчык могілак «Калодзішчы» Валянцін Волчак. — Большасць заказчыкаў рэзервавалі дадатковае месца. Апошняе новае пахаванне зробленае 9 верасня, і ўчастак зачынілі. Пашырыць яго не ўяўляецца магчымым. У далейшым на ім можна хаваць толькі на раней выкупленых месцах. Такіх 155. Дамова на дагляд могілак заключаецца на 5 гадоў. Па заканчэнні гэтага тэрміну яго, імаверна, будуць працягваць. Але ў любым выпадку мы будзем падтрымліваць парадак на тэрыторыі газонных пахаванняў».

У жніўні 2012 года на могілках «Калодзішчы» была выдаткаваная тэрыторыя ў 4800 м², на якой пачалі рабіць пахаванні ў зямлю па спрошчанай схеме. Нягледзячы на незвычайнасць і значны кошт, новы від пахаванняў аказаўся запатрабаваным.

Памер аднаго месца складае 1,4 м на 2,3 м. Замест надмагільнага пагорка на выраўнаваную паверхню зямлі ўкладваецца прамавугольная гранітная пліта пэўнага ўзору, на якую усталёўваецца падгалоўнік з тэкстам.

Высадка кветак, дрэў, кустоў, кладка пліткі, усталёўка агароджаў, столікаў, лавак і іншых архітэктурных формаў забароненыя.

Даглядаюць газонныя пахаванні, у тым ліку косяць траву і прыбіраюць смецце, супрацоўнікі могілак згодна з заключанымі са сваякамі пахаванага пагадненнямі. Апошнія мусяць адразу аплаціць комплекс паслуг: надмагільную пліту, яе ўсталёўку і дагляд месца (першае прадастаўляецца бясплатна).

Кошт, па апошніх звестках, дасягнуў 20,5 млн рублёў. Таксама заказчык мае права зарэзерваваць адно дадатковае месца для пахавання ў далейшым блізкага сваяка.

На такіх участках, як і ў традыцыйных магілах, дапускаецца пахаванне «труну на труну» па заканчэнні 20 гадоў, а таксама падпахаванне вурны з прахам нябожчыка. Таксама на могілках «Калодзішчы» практыкуецца апусканне скрыні ў зямлю ў калумбарнай шклянцы з усталёўкай невялікага, не вышэй за 50 см, помніка.

«Для гэтых мэтаў адведзены і добраўпарадкаваны спецыяльны ўчастак, на якім можна рабіць пахаванні каля 500 вурнаў, — адзначыў Волчак. — Пакуль ён запоўнены на 10%. Гэта альтэрнатыва пахаванняў у калумбарных сценах або ў магілу. Аналагічны ўчастак ёсць яшчэ толькі на «Паўночных».

Як паведаміў намеснік дырэктара УП «Спецкамбінат КБА» Сяргей Тур, на адзіных адкрытых для масавых пахаванняў могілках «Заходнія» ўладкаванне ўчастка для газонных пахаванняў не плануецца ў сувязі са складанай пясчана-гліністай глебай.

Аднак такая магчымасць будзе разгледжаная пры будаўніцтве новых могілак каля вёскі Казекава Юзуфаўскага сельсавету, што прыкладна ў 40 км ад Мінска. Цяпер распрацоўваецца яго праект.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі11

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі11

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць