Улада88

Выйшла мабільная прылада, якая дапаможа фіксаваць парушэнні на выбарах

Прылада «Вочы» дапаможа пашырыць веды грамадзян Беларусі пра выбарчы працэс, у даступнай форме распавесці пра выбарчыя правы і дасць выбаршчыкам магчымасць аператыўна паведаміць пра парушэнні на выбарах незалежным назіральнікам.

Інфармацыя аб парушэннях, дасланая карыстальнікамі прылады, будзе адлюстравана на анлайн-карце ElectBy.org і можа быць выкарыстана місіямі па назіранні для ацэнкі таго, наколькі сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі былі выбары прэзідэнта.

«Вочы» не проста інфармуюць выбаршчыкаў пра выбары, але і даюць магчымасць раскрыць парушэнні, якія можна ўбачыць на выбарчых участках, ананімна паведамляючы інфармацыю назіральнікам. Прылада дазваляе перадаць не толькі тэкставае апісанне, але і фота/відэа ці аўдыёматэрыялы, а таксама аператыўна падзяліцца гэтай інфармацыяй у сацсетках.

Акрамя таго, «Вочы» практычна не збіраюць інфармацыю аб карыстальніках, акрамя iх месцазнаходжання падчас інфармавання аб парушэнні і тэхнічных характарыстыках іх тэлефона. Нават калі карыстальнік добраахвотна дае сваю кантактную інфармацыю назіральнікам для зваротнай сувязі, гэта інфармацыя не раскрываецца і не перадаецца трэцім асобам.

Цяпер даступная версія толькі на Андроід. У хуткім часе будзе зроблена беларускамоўная версія. Прыладу можна спампаваць тут.

Трэба адзначыць, што праграма сапраўды зручная. Можна паглядзець часта задаваныя пытанні, можна разабрацца, што з’яўляецца парушэннем. Таксама можна зарэгістравацца назіральнікам.

Рэгістрацыя парушэння робіцца настолькі хутка, што вас не паспеюць заўважыць. Вы пазначаеце раён і выбарчы ўчастак, пазначаеце пункт парушэння, можаце дадаць апісанне, фота і відэа. Пасля пакідаеце кантактныя дадзеныя (гэта неабавязкова) і вуаля — вашае паведамленне аб парушэнні зафіксавана.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса35

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць