Улада1515

Ярмошына вынесла Давыдзьку «строгае папярэджанне»

Праграма «Клуб рэдактараў» з удзелам старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі была запісаная 11 верасня. У праграме абмяркоўвалася выбарчая кампанія, кандыдаты і іх праграмы. Аднак ад 10 верасня ён з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі і паводле Выбарчага кодэксу Генадзь Давыдзька не меў на гэта права.

Па словах старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, яны атрымалі скаргу ў сувязі з парушэннем Генадзем Давыдзькам выбарчага заканадаўства і адрэагавалі на гэта.

«Зарэгістраваны ён быў у якасці даверанай асобы 10 верасня, а запіс праграмы адбываўся 11 верасня – на наступны дзень. Генадзю Браніслававічу было зробленае мной строгае папярэджанне. Лічыце, што гэта было персанальнае папярэджанне старшыні Цэнтральнай камісіі».

Тым не менш, у Выбарчым кодэксе не прапісана такое пакаранне за парушэнне выбарчага заканадаўства, як «персанальнае папярэджанне старшыні Цэнтральнай камісіі». У дакуменце сказана, што за здзейсненае даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты парушэнне выносіцца папярэджанне самому кандыдату. І што калі такіх папярэджанні будзе два, то кандыдата могуць зняць з выбараў.

З заўвагай Еўрарадыё, што накладзенае на Генадзя Давыдзьку пакаранне не прадугледжваецца Выбарчым кодэксам Лідзія Ярмошына пагаджаецца, але не больш за тое.

«Няма ў Кодэксе такога. Гэта – прафілактычная мера ўздзеяння. А вам трэба, каб я яго падвергла расстрэлу за гэта?», — кажа Ярмошына.

Нагадаю, «Клуб рэдактараў» з удзелам Генадзя Давыдзькі выйшаў у эфір канала БТ-1 13 верасня. Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец звярнуў увагу, што паводле выбарчага заканадаўства «журналістам, службовым асобам сродкаў масавай інфармацыі забараняецца весці тэле- і радыёпраграмы, удзельнічаць у асвятленні выбараў праз сродкі масавай інфармацыі, калі названыя асобы з’яўляюцца кандыдатамі ў прэзідэнты альбо іх даверанымі асобамі».

Кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў інтэрв’ю Еўрарадыё сказаў, што ніякіх парушэнняў не было. Маўляў, калі праграма запісвалася, то ў яго на руках яшчэ не было мандата даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну93

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну93

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць