Свет2929

Украінская дэлегацыя ў ААН разгарнула перад Пуціным сцяг з Ілавайска 

Падчас выступу прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на Генеральнай асамблеі ААН ўкраінская дэлегацыя разгарнула прастрэлены сцяг. Сцяг быў прывезены з Ілавайска, дзе ў жніўні 2014 ішлі жорсткія баі паміж украінскай арміяй і расійскімі сіламі з самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі».

hromadske.tv

«Наша дэлегацыя выйшла з залы падчас выступу таварыша Пуціна. На балконе перад ім быў разгорнуты сцяг Украіны з Ілавайска! Хай бачыць», — напісаў у сваім твітары пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Юрый Сяргееў.

Падчас выступу Пуціна ўкраінская дэлегацыя пакінула залу Генеральнай асамблеі ААН. Раней тое ж зрабіла дэлегацыя Расіі падчас выступу прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Тады ў зале застаўся толькі адзін расійскі дыпламат.

Пуцін, выступаючы на Генасамблеі ААН у панядзелак, заявіў, што цэласнасць Украіны не забяспечыць пагрозамі і сілай зброі. Паводле яго слоў, трэба ўлічваць інтарэсы і правы жыхароў Данбаса, паважаць іх выбар, і, як прадугледжваюць Мінскія пагадненні, узгадніць з імі ключавыя элементы ўстройства дзяржавы.

Баі ў Ілавайску і яго ваколіцах, адкуль быў прывезены сцяг, разгорнуты ўкраінскай дэлегацыяй, ішлі з 10 жніўня па 3 верасня 2014 года. У ходзе баёў ўкраінскія вайскоўцы часткова ўзялі горад пад свой кантроль, але пазней былі акружаны і трапілі ў так званы «Ілавайскі кацёл».

У выніку Ілавайск перайшоў пад кантроль сіл «ДНР». Па дадзеных украінскай арміі, у баях за Ілавайск загінулі 366 вайскоўцаў, 289 атрымалі раненні, 128 трапілі ў палон і 158 прапалі без вестак. 

Каментары29

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром46

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна22

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром46

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць