Здарэнні1212

Настаўнікі бавіліся пад гідрамасажорамі, пакуль дзяўчынка танула — завершана расследаванне справы аб гібелі школьніцы ў аквапарку

УСК па Брэсцкай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб гібелі 7-гадовай дзяўчынкі падчас наведвання аквапарку ў Кобрыне.

У ходзе следства ўстаноўлена, што 12 чэрвеня 2015 года, каля 15 гадзін 30 хвілін, падчас экскурсіі, арганізаванай для 20-ці вучняў Завершскай школы і выхаванцаў летняга лагера, пры наведванні аквапарку ў г. Кобрын адбылося ўтапленне ў асноўным басейне 7-гадовай дзяўчынкі.

Для гарантавання бяспекі жыцця і здароўя дзяцей узростам да 12 гадоў за імі былі замацаваны двое настаўнікаў з разліку па адным дарослым на групу з 10 хлопчыкаў і дзяўчынак, што прадугледжана правіламі аздараўленчай установы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

У адпаведнасці з імі асобы, якія суправаджаюць экскурсантаў, праходзілі ў асноўную залу аквапарку бясплатна. З настаўнікамі адпаведныя супрацоўнікі правялі інструктажы.

Таксама, непасрэдна перад пачаткам купання, яны дадаткова распавялі школьнікам аб размяшчэнні горак і правілах карыстання імі, паказалі на паступовае павелічэнне глыбіні асноўнай ванны да 125 сантыметраў і месцазнаходжанне дзіцячага басейна, прызначанага для купання тых, хто не ўмее плаваць. Пры гэтым яны яшчэ раз акцэнтавалі ўвагу на неабходнасць дарослым кантраляваць знаходжанне дзяцей.

Пасля пачатку наведвання аквапарку настаўнікі самаўхіліліся ад належнага выканання прынятых на сябе абавязкаў па гарантаванні бяспекі жыцця і здароўя малалетніх, а менавіта: сталі прымаць водныя працэдуры пад гідрамасажорамі. Затым адна з іх — адказная за арганізацыю экскурсіі — прайшла міма патанулай другакласніцы ў ванну джакузі, а іншая адправілася на атракцыён (горку).

Следчыя высветлілі, што пацярпелая не менш за 12 хвілін знаходзілася пад вадой, не будучы выяўленай дарослымі. У стане клінічнай смерці дзяўчынку дастаў з вады наведвальнік аквапарку. У выніку ўтаплення ў пацярпелай развілася механічная асфіксія ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў вадой, з-за чаго яна памерла ва ўстанове аховы здароўя 26 чэрвеня.

У адносінах да настаўнікаў школы, якія ажыццяўлялі суправаджэнне дзяцей, Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 165 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб неналежным выкананні абавязкаў па гарантаванні бяспекі жыцця і здароўя малалетняй асобы, што выконвае гэтыя абавязкі па спецыяльным даручэнні і якія добраахвотна прынялі на сябе такія абавязкі, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Далейшую вытворчасць папярэдняга расследавання ажыццяўлялі следчыя абласнога ўпраўлення. Абвінавачванне падследным прад'яўлена па другой частцы вышэй указанага артыкула, з прычыны гібелі пацярпелай у выніку ўтаплення.

Настаўнікі, якія суправаджалі дзяцей, мелі больш за 15 гадоў педагагічнага стажу, пры гэтым адна з іх з'яўлялася класным кіраўніком пацярпелай.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце46

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце46

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць