Навука і тэхналогіі

Фэйсбук папярэдзіць карыстальнікаў пра атакі спецслужбаў

З 17 кастрычніка Facebook пастанавіў папярэджваць карыстальнікаў аб актыўнасьці, што нагадвае атаку «спансаваных дзяржавай актывістаў». Калі адміністрацыя западозрыць, што на акаўнт нацэленая атака дзяржаўных службаў, ці што акаўнт ужо ўзламаны, карыстальнік атрымае паведамленьне, што на настольнай вэрсіі сайту будзе мець такі выгляд:

«Мы робім гэта таму, што такія віды нападаў, як правіла, больш прасунутыя і небясьпечныя за іншыя, — тлумачыць у блогу Алекс Статмас, галоўны афіцэр бясьпекі Facebook. — І мы настойліва раім пацярпелым прыняць неабходныя меры, каб забясьпечыць усе свае анлайн-акаўнты».

Такое паведамленьне, як сьцьвярджае Статмас, не зьвязанае з праблемамі ў бясьпецы самога Facebook: яно можа сьведчыць пра шкоднае праграмнае забесьпячэньне на кампутары альбо смартфоне карыстальніка. Людзі, якія пабачаць такое паведамленьне, мусяць зрабіць наступнае:

— Зьмяніць пароль ад акаўнта. Пажадана рабіць пароль доўгім і складаным, зь лічбамі, вялікімі і малымі літарамі. Напрыклад, «mkV1S2Knuh», што лёгка запомніць як «мой кот ВАСЬКА нарадзіўся ў 12 годзе».

— Уключыць двухэтапную аўтэнтыфікацыю: пацьверджаньне ўваходу у сацсетку праз бясплатнае SMS, у якім карыстальніку прыходзіць дадатковы код. У такім разе зламысьніку прыйдзецца скрасьці ня толькі пароль ад сацсеткі, але і тэлефон карыстальніка.

— Праверыць кампутар на вірусы і шкодныя праграмы: спампаваць адзін зь бясплатных антывірусаў альбо набыць платны, спампаваць альбо набыць сродак ад шкодных (malware) праграмаў.

— Надалей выконваць базавыя правілы бясьпекі ў інтэрнэце, а важную інфармацыю перадаваць праз сродкі, што цяжка ўзламаць.

«Каб абараніць цэласнасьць нашых мэтадаў і працэсаў, мы часта не зможам тлумачыць, як мы зьвязваем пэўныя атакі і падазроных нападнікаў, — дадае Статмас у блогу. — Тым ня менш, мы плянуем выкарыстоўваць гэта папярэджаньне толькі ў сытуацыях, калі ёсьць моцныя доказы нашых высноваў».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Данія ўсур'ёз рыхтавалася да вайны з ЗША, у Грэнландыю былі перакінутыя запасы донарскай крыві і выбухоўка6

У экс-трэнера зборнай Беларусі па хакеі Уладзіміра Крыкунова забралі дазвол на жыхарства ў Латвіі5

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць