Грамадства44

Быў мусульманінам, стаў каталіцкім арцыбіскупам і ахрысціў свайго бацьку-імама

Старшыня епіскапату афрыканскай краіны Малаві распавёў у эфіры італьянскага тэлебачання пра свой лёс.

Арцыбіскупа Томаса Луку Мсуса з Малаві запрасілі ў эфір канала Tv2000 распавесці пра Сінод Біскупаў, які праходзіць у Ватыкане, аднак неспадзявана размова перайшла на гісторыю навяртання самога іерарха.

«Я паходжу з мусульманскай сям'і, мой бацька быў імамам і адным з найбольш строгіх у краіне. Але аднойчы, калі я ўжо быў каталіцкім біскупам, прыйшоў да мяне, упаў на калені і сказаў: «Хачу ахрысціцца»», — распавёў арцыбіскуп.

«Я папрасіў аб хросце, калі мне было 12 гадоў. Яшчэ раней збягаў з дому, бо ў сям'і пачуваўся чужым і прыніжаным. Хаваўся ў бліжэйшым каталіцкім касцёле, дзе місіянерамі былі святар з Італіі і манахіні.

Яны былі з горада Бергама. Заўважылі, што часта сяджу ззаду, і зацікавіліся мной. Прытулілі і далі мне любоў, якой я не меў у сям'і. Праз некалькі гадоў я стаў каталіцкім святаром без згоды бацькі і сям'і. Дома мяне праклялі», — казаў госць.

Аднак з цягам часу навярнулася ўся сям'я будучага іерарха, а апошнім — бацька.

«Ён прыйшоў да мяне ў 2004 годзе. Я быў узрушаны, казаў яму, што нават нехрысціянін можа пазбегнуць пекла. Але ён настойваў, што хоча стаць католікам, бо бачыць, што католікі ў нашай краіне жывуць у згодзе і спакоі, ствараюць сем'і, якія нясуць бліжнім шчасце, супольнасці ўзаемнай дапамогі».

Бацька арцыбіскупа ахрысціўся, узяўшы імя Абрагам. Разам з сынам ён заснаваў фонд, у якім разам працуюць католікі і мусульмане.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі4

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Экстрэмісцкімі прызналі тры творы беларускай літаратуры. А таксама збор твораў Цвікевіча, аўтара кнігі «Заходнерусізм»11

Зяленскі сказаў пра планы Расіі стварыць у Беларусі базу для запуску дронаў. У Мінабароны кажуць, што яго не так зразумелі9

Шаўроў прыйшоў на Дзень Волі пратэставаць супраць Ціханоўскай. А ў выніку заплаціў $1100 штрафу — і Ціханоўская тут ні пры чым15

Украіна прапанавала Еўропе разам распрацоўваць альтэрнатыву Patriot4

Беларускі хор скарыў журы польскага конкурсу «Маю талент» народнай песняй пра Каляды7

Севярынец: Варта зразумець адну простую рэч — ёсць час змагароў і ёсць час майстроў12

«З пяці варыянтаў тры кватэры здаваліся толькі грамадзянам Беларусі». Расіяне пераехалі ў Гомель пасля атакі УСУ на Бранск — што іх дзівіць?36

Дзе-нідзе ў Беларусі выпаў град ФОТАФАКТ

Як вайна Трампа з Іранам наблізіла канец нафты і газу і адкрыла дарогу электрычнасці22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі4

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць