Грамадства11

Лекцыя Латышонка ў Берасьці ў памяць пра Асобны атрад БНР

Сьвяткаваньне 90-ых угодак абвяшчэньня БНР у Берасьці распачалося з публічнай лекцыі пра генэрала Станіслава Булак-Балаховіча і ягонае войска, якую прачытаў 15 сакавіка вядомы беларускі гісторык з Польшчы праф. Алег Латышонак.

Сьвяткаваньне 90-ых угодак абвяшчэньня БНР у Берасьці распачалося з публічнай лекцыі пра генэрала Станіслава Булак-Балаховіча і ягонае войска, якую прачытаў вядомы беларускі гісторык з Польшчы праф. Алег Латышонак.

Лекцыя выклікала вялікую цікавасьць у мясцовай інтэлігенцыі, моладзі і студэнтаў-гісторыкаў — паслухаць выступ дасьледчыка, які спэцыяльна займаўся дасьледаваньнем у польскіх архівах гісторыі беларускіх вайсковых фармаваньняў, прыйшло каля васьмі дзясяткаў чалавек, у той час, калі арганізатары спадзяваліся на чалавек 40.

Падчас лекцыі адбылася прэзентацыя шматлікіх унікальных архіўных фотаздымкаў, зьвязаных з жыцьцём і дзейнасьцю Станіслава Булак-Балаховіча (сёлета — 125 гадоў з дня яго нараджэньня), зь яго сям'ёй і яго войскам.

Таксама ўдзельнікі імпрэзы пабачылі ўнікальны 10-хвілінны фільм-хроніку, зьняты ў час, калі Асобны атрад БНР генэрала С. Булак-Балаховіча ваяваў супраць бальшавікоў у Эстоніі. Уласна з эстонска-латышска-савецкай мяжы атрад ген. Балаховіча ў колькасьці каля 700 чалавек праз Дзьвінск на пачатку сакавіка 1920 г. перадысьлякаваўся ў Берасьце.

Як адзначыў сп. А. Латышонак, Берасьцейская крэпасьць — гэта месца фармаваньня беларускага войска. І там павiнна захоўвацца памяць аб гэтым войску i яго начальнiку ген.С.Булак-Балаховічу. Бо было гэта адзiнае дзейнае беларускае войска на той час. Больш за тое, як адзначыў сп. А.Латышонак, толькі на занятых арміяй ген. Балаховіча тэрыторыях Палесься ў гарадах і мястэчках была створана мясцовая беларуская ўлада, якая кіравалася ідэаламі БНР.

Дзейнасьць ген. Балаховіча, Асобнага атраду БНР, які ён узначальваў, яго Палескі паход увосень 1920 году — гэтыя старонкі гісторыі пакуль застаюцца маладасьледаванымі і для большасьці беларусаў малавядомыя, вакол іх створана і падтрымліваецца шмат мітаў. Таму гэтая лекцыя была адным з крокаў для пазнаньня берасьцейцамі ўласнай, такой няпростай гісторыі часоў змаганьня за дзяржаўнасьць і незалежнасьць Бацькаўшчыны.

Пасьля лекцыі ўсе ўдзельнікі атрымалі памятную паштоўку з ген. С. Булак-Балаховічам, выпуск якой прымеркаваны да 90-х угодак БНР (яна — першая з сэрыі запланаваных паштовак, якія мяркуецца прысьвяціць берасьцейцам — дзеячам БНР). Затым адбылося ўскладаньне вянкоў на «Балахоўскіх могілках», разьмешчаных у берасьцейскім мікрараёне Рэчыца, каля мясакамбінату (у мінулым нумары «НН» памылкова пададзена, што пахаваньні балахоўцаў — на Гарнізонных могілках), дзе пахавана больш за паўтысячы жаўнераў, большасьць зь якіх — невядомыя. Былі запалены зьнічы, адбылася кароткая малітва ў памяць аб тых, хто аддаў сваё жыцьцё за волю Бацькаўшчыны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі 9‑гадовыя хлопчыкі вырашылі праверыць, як гарыць антысептык. Адзін з іх шпіталізаваны3

«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі11

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13

Калінінградзец зажыва спаліў сябе ў знак пратэсту супраць вайны, але ўлады не дазволілі нікому пра гэта даведацца11

«Жыць неяк трэба». Яшчэ адзін вядомы беларускі спявак збіраецца працаваць таксістам11

Расія ноччу сарвала рэжым цішыні10

Калоны ў гонар Канстытуцыі 3 мая на Беларусі — міф, які ходзіць здаўна30

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская сутыкнулася з цяжкай хваробай. За суткі ёй амаль сабралі вялікую суму, не хапае зусім крыху5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць