Надвор'е11

У нядзелю ў Беларусі пахаладае

Пра гэта паведаміла супрацоўнік Белгідрамета Людміла Парашчук.

Delfi.lt

У пятніцу надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклона з цэнтрам над Эстоніяй. Часам пройдуць дажджы. У некаторых раёнах слабы туман. Магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы — ад 3 да 8 цяпла, днём — плюс 5-10 градусаў.

У суботу ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу, будуць мець кароткачасовы характар, але пройдуць у большасці раёнаў. Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Тэмпература паветра на працягу сутак ад 0 да плюс 7 градусаў.

22 лістапада на большай частцы краіны захаваецца ўплыў поля паніжанага ціску, па паўднёвым усходзе адаб'ецца ўплыў актыўных атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, пачне паступаць больш халоднае паветра паўночных шырот. Ноччу месцамі, днём пераважна па паўднёвым усходзе кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У некаторых раёнах туман, слабы галалёд.

Тэмпературны фон панізіцца: тэмпература паветра ўначы ад мінус 1 да мінус 4 градусаў, па паўднёвым усходзе — каля нуля; днём — ад нуля да плюс 5 градусаў.

«У пачатку наступнага тыдня надвор'е ў краіне будуць фармаваць атмасферныя франты і халаднаватыя паветраныя масы, якія паступаюць з поўначы Еўропы», — сказала Людміла Парашчук.

У панядзелак, 23 лістапада, на большай частцы тэрыторыі ападкі, у асноўным мокры снег. Месцамі слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы - ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, днём - мінус 1 - плюс 4.

У аўторак месцамі пройдзе кароткачасовы снег. Ноччу і раніцай на некаторых участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы — ад нуля да мінус 6 градусаў, днём — мінус 2 — плюс 4.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць