Свет

Бакіеву выставілі абвінавачванне за пасобніцтва ў карупцыі

Былога кіраўніка Кіргізстану Курманбека Бакіева, а таксама ягонага брата Жаныбека Бакіева і яшчэ некалькіх чыноўнікаў абвінавачваюць у незаконным пераводзе зямельных участкаў у прыгарадзе Бішкека з адной катэгорыі ў іншую.

Генэральная пракуратура краіны паведаміла, што расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце незаконнай трансфармацыі ў 2008 годзе шэрагу зямельных участкаў скончана. З катэгорыі «землі сельскагаспадарчага прызначэньня» ўчасткі пераводзіліся у катэгорыю «землі населеных пунктаў».

Курманбеку Бакіеву і ягонаму брату Жаныбеку прад’явілі абвінавачаньне за пасобніцтва ў карупцыі.

Крымінальная справа накіраваная ў Кастрычніцкі раённы суд Бішкека.

Экс-прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў быў зрынуты ў красавіку 2010 году, пасьля чаго разам са сваякамі ўцёк з краіны. За расстрэл дэманстрантаў і шэраг іншых асабліва цяжкіх злачынстваў разам з Жаныбекам Бакіевым, які ўзначальваў Службу дзяржаўнай аховы, кіргіскі суд завочна асудзіў Курманбека Бакіева да вышэйшай меры пакараньня — пажыцьцёвага зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Экс-прэзыдэнт і ягоны брат цяпер жывуць у Менску. Кіргіскія ўлады неаднаразова патрабавалі ад Беларусі іх экстрадыцыі, але кожны раз ім адмаўлялі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны7

У Малайзіі мужчына мае ажно 42 зубы. Гэта сусветны рэкорд1

Пад Мінскам для адпачынку здаюць трохпавярховую вежу

«Пытанне ў выхаванні моладзі». Міністр гандлю патлумачыў, чаму беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі на ўнутраным рынку11

Расійскія агуркі ў крамах каштуюць ужо танней за беларускія

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

Патрыярх Кірыл назваў новага вярхоўнага лідара Ірана «дарагім братам»11

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць