Грамадства

Бароўскага асудзілі на 5 гадоў турмы

Абвінавачаньне сьцьвярджала, што ў сакавіку 2007 году на загад Бароўскага закуплялася нафта па адной цане, а прадавалася па больш высокай. На гэтым дзяржава страціла 3 мільярды 428 мільёнаў 800 тысяч рублёў. Але кампэнсоўваць гэтыя грошы асуджаны ня будзе.

Сёньня судзьдзя Вярхоўнага суду Мікалай Грынцэвіч вынес прысуд па справе былога старшыні прадпрыемства «Белнафтахім» Аляксандра Бароўскага. Суд пастанавіў пакараць абвінавачанага 5 гадамі зьняволеньня.

Судовы працэс, які быў адкрытым, пачаўся 12 лютага. Абвінавачваньні супраць Бароўскага былі высунутыя па артыкуле 424 частка 2 КК «Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі». Аляксандар Бароўскі быў арыштаваны 29 траўня 2007 году, з таго часу знаходзіўся пад вартай у СІЗА.

Абвінавачаньне сьцьвярджала, што ў сакавіку 2007 году па загаду Бароўскага закуплялася нафта па адной цане, а прадавалася па больш высокай. На гэтым дзяржава страціла 3 мільярды 428 мільёнаў 800 тысяч рублёў. Але кампэнсоўваць гэтыя грошы асуджаны ня будзе, зьняты арышт і з маёмасьці былога старшыні «Белнафтахіму».

Дзяржаўны абвінаваўца Сяргей Целяжэвіч патрабаваў асудзіць Бароўскага да шасьці гадоў калёніі з канфіскацыяй маёмасьці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу33

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць