Свет22

СБУ: Ва Украіне затрыманыя дыверсанты-расіяне з «саліднымі запасамі зброі»

Служба бяспекі Украіны паведаміла пра затрыманне «дыверсійна-разведвальнай групы», у складзе якой дзейнічалі двое расіянаў і трое ўкраінцаў.

«Яшчэ адзін з членаў [групы] супраціўляўся з ужываннем аўтаматычнай зброі, параніўшы пры гэтым двух супрацоўнікаў спецпадраздзялення «Альфа» і быў абясшкоджаны, — напісала ў фэйсбуку прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская. — Стан аднаго з параненых крытычны, у гэтыя хвіліны дактары змагаюцца за яго жыццё».

Паводле інфармацыі прэс-сакратара, з памяшкання, дзе хаваўся дыверсант, супрацоўнікі «Альфы» пад агнём спачатку эвакуявалі гаспадароў кватэры і іх сямігадовае дзіця і толькі потым узялі памяшканне штурмам.

Як сцвярджае Гітлянская, пры затрыманні быў канфіскаваны буйны арсенал: восем падрыхтаваных самаробных выбуховых прылад, 4 кг трацілу, 40 гранат, 2000 патронаў.

Па звестках СБУ, дыверсанты дзейнічалі ў некалькіх гарадах Украіны, уключаючы Кіеў.

На фоне пагаршэння адносінаў Масквы і Кіева пасля ўцёкаў экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў Расію па абодва бакі мяжы пачасціліся выпадкі абвінавачванні тых ці іншых асоб у дыверсіі і шпіянажы.

Дакладная колькасць і імёны расійскіх грамадзян, арыштаваных па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Украіны пасля анексіі Крыма і пачатку баявых дзеянняў у Данбасе, невядома.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць