Эканоміка6060

Сярэдні заробак падае чацверты месяц запар і зваліўся да 380 даляраў

Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак у студзені—лістападзе 2015 склаў 6 656,5 тыс. рублёў, у тым ліку ў лістападзе — 6 748,8 тыс. рублёў, і павялічыўся ў параўнанні з лістападам 2014 г. на 8,6%. Разам з тым рэальны заробак (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у лістападзе 2015 у параўнанні з кастрычнікам 2015 зменшылася на 1,8%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Сярэдні заробак у Беларусі падае чацверты месяц запар, а ў пераліку на даляры, паводле сярэдняўзважанага курсу ў лістападзе (17 778,22), гэта — амаль 380 даляраў.

Трэба адзначыць, што ў кастрычніку сярэдняя зарплата складала 409 даляраў, а ў снежні мінулага года яна была роўная 621 даляра.

У бюджэтных арганізацыях сярэднямесячная заработная плата ў студзені—лістападзе 2015 склала 5 251,9 тыс. рублёў і ў рэальным выражэнні павялічылася на 3,3%. У лістападзе гэтага года сярэдняя заработная плата бюджэтных арганізацый склала 5 293,2 тыс. рублёў (298 даляраў). 

У лістападзе 2015 у прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 7 306,8 тыс., у будаўніцтве - 7 949,3 тыс., на транспарце і ў сувязі — 7 669,2 тыс., у сельскай і лясной гаспадарцы — 4734, 6 тыс., у адукацыі — 4 921,4 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 5977 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 8 298,4 тыс. рублёў.

Заработная плата работнікаў аховы здароўя ў лістападзе 2015 склалася ў памеры 5 593,3 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала 8 978,3 тыс. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 5 577,5тыс. рублёў.

Каментары60

Цяпер чытаюць

Сына міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Сына міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак4

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава4

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Сына міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць