Грамадства33

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал

Новы жылы квартал пачалі будаваць у межах мінскіх вуліц Глаголева, Гурскага і Панамарэнкі. На гэтай тэрыторыі плануюць узвесці пяць жылых дамоў агульнай плошчай больш за 40 тысяч квадратных метраў. Для будаўніцтва таксама знясуць прыватную забудову, якая пакуль застаецца на месцы, піша Blizko.by.

На першым этапе пабудуюць два дамы вышынёй 9—10 паверхаў. Яны размесцяцца на тэрыторыі былой прамысловай зоны, якую знеслі ў 2025 годзе.

Катлаваны пад абодва будынкі ўжо падрыхтавалі. Цяпер будаўнікі ўшчыльняюць грунт для ўладкавання стужачных падмуркаў.

Пасля ўзвядзення першых двух дамоў плануецца пабудаваць размеркавальную трансфарматарную падстанцыю, каналізацыйную помпавую станцыю і павышальную помпавую станцыю. Яшчэ тры жылыя будынкі з’явяцца на наступным этапе.

Планы па асваенні гэтай тэрыторыі гарадскія ўлады зацвердзілі яшчэ ў 2021 годзе. Пад знос тады вызначылі як прамысловую зону, так і прыватны сектар.

Аднак рэалізацыя праекта пачалася толькі ў лютым 2025 года, калі знеслі прамысловыя будынкі. Пасля гэтага тэрыторыю абнеслі агароджай, але будаўнічыя працы разгарнуліся толькі цяпер.

Прыватныя дамы пакуль не закранулі, аднак іх знос ужо прадугледжаны планамі забудовы.

Каментары3

  • П..сы
    27.10.2026
    Няшчаснае гэта Мядвежына.
    Парэзалі на кавалкі і цяпер піляць, рубяць, змяншаюць і змяншаюць.
    Хутка няма дзе будзе жыць ні птакам, ні вавёркам.
  • бабёр
    28.10.2026
    Даўно ня бачыў там ні птушак ні вавёрак. А неяк калі быў малы сустрэў у Мядзвежына лася. Раней там узімку можна было на лыжах пабегаць, а цяпер замест лыжні плітку паклалі..
  • Урбаніст
    28.10.2026
    Гэта не квартал, а недамікрараён - самы благі. Кварталы можна ўбачыць у цэнтры, дзе дама складаюць вуліцы забудовы ды ўвогуле месца - а тут нейкі хутар, быццам бы ў лесе, але ж на самой справе абыякавыя панэлькі (зноў м111-90, куды ж без іх) на паркоўцы (звярніце ўвагу на плошчу забудовы ды параўнайце з плошчай пад паркоўкі, і як блізка да дамоў адзіныя дзве вуліцы) у прамзоне з трох бакоў (там хіба евраопт свой будзе на першым паверсе?). Мядвежына жаль, але ж й гэта не апошняя забудова.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць