І калі гэта лепш рабіць.

Беларусам рэкамендуюць адкладаць не менш за 10% даходу і рабіць гэта адразу пасля атрымання заробку, а не ў канцы месяца, калі грошы ўжо выдаткаваныя. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміла начальніца аддзела фінансавай пісьменнасці ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка Юлія Саковіч, піша Onliner.by.
Саковіч раіць адкладаць грошы адразу пасля атрымання заробку, а не чакаць канца месяца. Інакш можна выдаткаваць усё да апошняй капейкі: звычайна мы трацім столькі, колькі маем.
— Спачатку заплаці сабе. Бо псіхіка чалавека ўладкаваная так, што выдаткі заўсёды падладжваюцца пад даходы: колькі атрымаў, столькі і патраціў. У выніку нічога не застаецца.
А калі ты спачатку заплаціў сабе, то бачыш, як з часам гэтая сума павялічваецца і ператвараецца ў нядрэнны капітал, — патлумачыла прадстаўніца Нацбанка.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары