Меркаванні1919

Каб людзям зямлі…

Піша Кастусь Шыталь.

Фота Сяргея Гудзіліна

Беларусы працавітыя. Гэта не мантра з тэлевізара або раёнкі.

Бацька мой бядуе, што пенсійны ўзрост могуць падвысіць.

— І што ты будзеш рабіць, як на пенсію пойдзеш? — пытаюся

— Гарод буду глядзець. У вёсцы бульбу пасаджу. У лес едзіць будзем, які грыб сарваць, журавіны збіраць.

— Дык таксама працаваць будзеш?

— Так. Але ж гэта для сябе, на сваім.

Беларусы не ўяўляюць жыццё без працы. У Параф’янаве, дзе тысяча чалавек жыве, — два вялікія статкі кароў. Многія гаспадары трымаюць коней, некаторыя аруць самаробнымі ці старымі, спісанымі з арганізацый, трактарамі. У вольны ад асноўнай працы час людзі не адпачываюць — робяць на гародах, на сотках.

Мой дзед пайшоў на пенсію ў 1987-м. Рабіў заўхозам у Крулеўшчынскай школе. І заняўся сямейнай гаспадаркай. Дзве каровы, свінні, пчолы, 80 сотак ворнай зямлі і паўтара гектара сенакосу. Яшчэ памятаю, як ён касой усё касіў, гэта пазней сталі наймаць касілкай. А ў 86 год яшчэ сам араў гарод мотаблокам.

Я памятаю, як у Крулеўшчыне на мяжы 90-х і нулявых гаспадыні яшчэ рабілі тварог, сыр — і вазілі прадаваць на рынак у Полацк. Ранішнім дызелем у 4:53 выязджалі, хуценька прадавалі і на 8:48 вярталіся. Рана ўставаць, далёка ехаць — але можна было зарабіць болей, чым калі здаваць малако дзяржаве.

Столькі людзей з залатымі рукамі, здольных сваімі рукамі і трактар сабраць (колькі самаробных трактароў у вёсках!), і жорны з каменя вычасаць (адзін мой сваяк, быўшы падлеткам, пасля вайны зарабляў гэтай працай на пражыццё), і хоць якую тэхніку адрамантаваць.

Столькі працавітых людзей цэлымі днямі збіраюць у лесе лісічкі, баравікі, чарніцы, цягаюць з балот мяхі журавінаў. Ці можна сцвярджаць, што гэта беднасць людзей у лес гоніць? Некаторых — так. Ды ўсё ж падаецца, што ёсць у людзей нейкая ўнутраная патрэба — працаваць.

Іншая рэч — што беларусы хочуць працаваць на сваім, для сябе. Як іх дзяды свае пяць ці дзесяць гектараў аралі. Нічога, што жылі бедна, затое самі былі гаспадарамі. Самі распараджаліся і працай, і прыбыткам з працы. І гэтая прага працаваць — не восем гадзін, а ад цямна да цямна — захавалася ў народзе.

А на дзяржаву тыя сыны і ўнукі сялянаў глядзяць воўкам. Саветы не здолелі зрабіць іх «чырвонымі людзьмі». Яны настолькі прывыклі не верыць дзяржаве, што не вераць, нават калі чыноўнікі кажуць праўду. Яны не стараюцца на дзяржаўнай рабоце, бо ведаюць, што за старанне ім не аддзячаць. Яны зліваюць салярку з трактароў і выносяць жыта з калгасных свірнаў, бо перакананыя, што дзяржава недаплачвае ім за цяжкую працу.

І працуюць, паліваюць потам гароды і соткі, балоты з журавінамі, лясы з чарніцамі. Едуць на заробкі ў Расею, дзе за добрую работу можна атрымаць добрыя грошы. Такія маглі б стаць паспяховымі фермерамі, прадпрымальнікамі, будаўнікамі. У савецкую і постсавецкую сістэму вытворчасці нашчадкі беларускіх сялянаў не ўпісаліся. Але той, хто зробіць сістэму «пад гаспадароў», азалоціць Беларусь.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў2

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела12

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?1

Аўтар «Балады аб дыктатару» цяпер адпачывае ў Парыжы23

«Была бязмежная розніца культур». У літоўскай сетцы заакрам расказалі, чаму ў іх не склалася праца ў Беларусі14

Выйшла новая Gemini 4 Argon. Яна будуе рэалістычныя 3D-сімуляцыі і пакадрава аналізуе відэа

Трамп расказаў, як і навошта карыстаецца касметыкай12

У Еўропе для абароны ад паводак і засух ствараюць усё больш гарадоў-губак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў2

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць