Здарэнні

«Дапамагалі» в'етнамцам трапіць у ЕС — будуць сядзець у Беларусі

Упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці завершана расследаванне і накіраваныя ў суд тры крымінальныя справы па фактах арганізацыі незаконнай міграцыі.

Устаноўлена, што з 2012 па жнівень 2014 года гадоў звыш 40 грамадзян Рэспублікі Беларусь, Азербайджана, Таджыкістана і В'етнам,а арганізавалі злачынную групу. Яны транзітам праз Беларусь перапраўлялі ў Еўрасаюз мігрантаў з В’етнаму. Агулам злачынцы «дапамаглі» больш чым 150 в’етнамцам.

У жніўні 2014 праваахоўнікі затрымалі ў Ашмянскім раёне двух удзельнікаў арганізаванай групы, якія незаконна перамяшчалі праз мяжу 8 мігрантаў. Неўзабаве высветлілі і астатніх «памочнікаў».

У ходзе следчых дзеянняў устаноўлена, што ў арганізаванай злачыннай групе існавала выразная іерархія, дзейнічаў прынцып размеркавання роляў, мелася адладжаная сістэма сувязі і канспірацыі. Да таго ж, кожны мігрант выплачваў ўзнагароджанне за транзіт. «Дапамога» каштавала ад 6 да 15 тысяч долараў ЗША.

Па накіраваных у суд крымінальных справах дзеянні 12 абвінавачаных кваліфікаваныя як арганізацыя незаконнай міграцыі замежных грамадзян. У дачыненні да двух з іх судом вынесены абвінаваўчы прысуд. Яны атрымалі па тры гады пазбаўлення волі з адбываннем яго ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму і з канфіскацыяй маёмасці.

Расследаванне ў дачыненні да астатніх працягваецца. Накладзены арышт на іх маёмасць, у тым ліку на аўтамабілі і грашовыя сродкі (на агульную суму каля 1,5 мільярда рублёў). Затрыманыя грамадзяне В'етнама дэпартаваныя з Рэспублікі Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Усе навіны →
Усе навіны

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы16

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку2

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

За апошнія 75 гадоў больш за мільён старажытных артэфактаў вярнуліся ў краіны паходжання3

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі3

Кіраўнік лагістычнай кампаніі з Літвы: «У нас і цяпер сярод кіроўцаў 80% з Беларусі»2

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць