Літаратура4545

«Зухвалы літвін» пераклаў верш Ксюшы Сітнік на старабеларускую мову

Блогер, што піша на старабеларускай мове, адгукнуўся на публікацыю на НН вершаў і прозы Ксені Сітнік.

Пану Глябовічу ахвярую се

Ты мовіш, іж оныя любы чыняць, як богі,
Удыхаючы спраўне груб галандэрскіх гар.
Нашы сплеценыя ногі,
Размаітасць цел дзікіх рачком балогім.
Ты ест мора. Я есма марынар.

Удар. Сліню каўтаючы, носам ідзець шумавінне,
Псіхеі віціннікі квіты малююць у галаве,
Скору тваю смакую, дратую я ця праз жылы,
Даўшы валенню спыну, вуста праламіў павет.

Абач, тут словы, якія ўрастаюць у мяса
І даўкола вялікасць наўцоў жывых.
Свету Новага пастыр на шыі нам руціць падвязы.
Я есма ніхто. А ты не са сваіх.

Бій мя, нямаш прыводаў сціхаці.
Нашы нязнаскі з часам дзеля быцця
Макавы ўзвар — болей не наліваці.
Эліны мовяць «κόσμος», ты завеш да плыцця.

Узяць прыхаваці ад варты схароны а гаслы,
Рушыці ўпрочкі гасцінцамі плоцкіх валок,
Між замкавай ціжбы на той рок погаслі б,
З болесці спекшы фунеральны пірог.

Пляваці, воздух увесь вальны пабраўшы,
У сэрцы парожнасці вельцэ сляпой слепаты.
На нашых магілах танцам быці нянашым.
Пенязі — лёзным, сабакам — косці, мне — ты.

Каментары45

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч15

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч15

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць