Грамадства

Нарожны камень для беларускай царквы ў Лондане прывезлі з Друі

У Лондане 7 лютага адбылося асвячэння краевугольнага каменю грэка-каталіцкай царквы святога Кірыла Тураўскага і Усіх Святых заступнікаў беларускага народа.

Сімвалічна, што камень быў прывезены і закладзены ў падмуркі будучай святыні з беларускай Друі — з касцёла Святой Тройцы, у марыянскім кляштары пры якім у першай палове ХХ стагоддзя пачыналася служэнне шматлікіх рэлігійных дзеячоў, якое дасягнула сваёго плёну за мяжой.

Ва ўрачыстасці ўзялі ўдзел Апостальскі Нунцый у Вялікабрытаніі арцыбіскуп Антоніа Меніні і кіраўнік Украінскай каталіцкай епархіі Святой Сям’і ў Лондане Глеб Ланчына, а таксама іншыя святары, якія служаць у Англіі.

Беларуская царква будзе пабудаваная з дрэва, яна стане першым храмам такога кшталту ў Лондане з часоў вялікага лонданскага пажару 1666 года.

Будучы храм святога Кірыла Тураўскага і Усіх Святых заступнікаў беларускага народа стане таксама першай беларускай каталіцкай святыняй за межамі Беларусі.

Праект царквы на падставе вывучэння і аналізу беларускага дойлідства стварыў малады лонданскі архітэктар кітайскага паходжання Цзыўай Рафаэль Со – грэка-каталік і практыкуючы парафіянін.

***

Беларускі цэнтр у Вялікабрытаніі існуе з 1947 года. Месцам малітвы на працягу больш чым паўстагоддзя з’яўлялася адмыслова абсталяваная капліца ў адным з дамоў рэлігійнага цэнтра Marian House. Напрацягу ўсяго часу існавання цэнтра з’яўленне царквы для беларусаў было шчырым прагненнем біскупа Чэслава Сіповіча, святароў і вернікаў замежжа, вялікім жаданнем і светлай марай а. Аляксандра Надсана.

Рэалізацыю гэтых добрых намераў распачаў спадкаемца слаўных папярэднікаў і духоўных лідараў беларускага руху Велікабрытаніі – а. Сяргей Стасевіч. Будаўніцтва царквы святога Кірыла Тураўскага і Усіх Святых заступнікаў беларускага народа будзе завершанае ў лістападзе.

«Царква ў брытанскай сталіцы – гэта больш, чым толькі рэлігійная ўстанова. Вакол царквы ладзіцца шырокае грамадзкае жыццё – у будынку культурна-рэлігійнага цэнтра Marian House адбываюцца разнастайныя сустрэчы і імпрэзы, дзейнічае нядзельная школа для дзяцей, курсы беларускай мовы для замежнікаў. Царква ў Вялікабрытаніі займаецца шырокай дзейнасцю на карысць ведаў пра Беларусь у тутэйшым грамадстве», – распавядае сённяшні душпастыр грэка-каталікоў у Лондане.

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу68

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?2

У «Суседзяў» з’явіўся інвестар з Казахстана. Сетка плануе пашырыцца на 67 крам2

Ціханоўская: Не верце Пуціну. Не верце Лукашэнку. І не бойцеся іх15

Шасціпалосную дарогу да «Паўночнага берага» плануюць адкрыць сёлета

Адміністрацыя Трампа пагражае заблакаваць пастаўкі зброі Украіне з-за атак на расійскія НПЗ12

Камандуючы НАТА заклікаў Еўропу ўзмацніць падтрымку Украіны ў адказ на расійскія гібрыдныя атакі7

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што Расія ўмешвалася ў рэферэндум па брэксіце дзесяць гадоў таму3

Пяскоў: Зяленскі не мае палітычнай волі для спынення канфлікту16

Бюстгальтар замест топа — новы трэнд сезона захоплівае подыумы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу68

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць