Меркаванні1313

Дзіўныя «ўкраінскія» стэнды на Мінскім кніжным кірмашы

Піша ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Вядома, усё мае і пазітыўны бок, і негатыўны. Але ў Мінскай кніжнай выставе негатыўнае пераважае яўна. Найперш — што расійская імперская атрута точыцца перадусім зусім не са стэндаў расійскіх выдавецтваў. Нішто не параўнаецца ў цемрашальстве са стэндам пад назвай «Освита Украины» (так напісана на шыльдзе). Тут на самым казырным месцы — ажно сем кніжак сумнавядомага нябожчыка Алеся Бузіны. І шмат іншых выданняў падобнай скіраванасці.

Добрая палова кніжак з гэтага «ўкраінскага» стэнду выйшла ў свет у Расіі. Натуральна, большасць з іх адпаведнай арыентацыі. Чаго вартая адна кніга Сяргея Глазьева «Украинская катастрофа: от американской агрессии к мировой войне?», дзе наўпрост вядзецца гаворка пра «фашистское безумие» ва Украіне. Проста аж няёмка міма хадзіць — хоць даводзіцца.

Зрэшты, многія могуць рэзонна сказаць — відаць, гаворка ідзе пра нейкае прыватнае выдавецтва, якое само аплаціла свой удзел у выставе і таму мае поўнае права фармаваць свой стэнд такімі выданнямі, якімі палічыць патрэбным. Магчыма, такое меркаванне і не пазбаўленае пэўнай рацыі. Але што супрацьпастаўляе такой пазіцыі пляцоўка пад назвай «Национальный стенд Украины», у фармаванні якой, мяркуючы з наймення, павінна была б быць шчыльна заангажаваная амбасада Украіны? Ды амаль нічога. Ну, добра, траціна стэнду аддадзена пад розныя альбомы і іншыя выданні, датычныя гісторыі і этнаграфіі Украіны (хай сабе і па завоблачных цэнах). Але ў той жа час другая траціна — гэта расійскамоўныя спецыялізаваныя медыцынскія выданні (мо самі па сабе і каштоўныя, але чаму яны павінны займаць аж столькі месца на нацыянальным украінскім стэндзе?). А рэшта — зноў такі расійскамоўныя выданні для дзяцей, прытым перадусім не ўкраінскіх, а расійскіх аўтараў («Прыгоды Нязнайкі» М. Носава, «Прыгоды Бураціна» А. Талстога і інш.). Нічога не маю супраць гэтых пісьменнікаў і іх твораў, але зноў такі — чаму менавіта яны прадстаўляюць багатую і самабытную ўкраінскую культуру ў Беларусі? Прытым, падобна, за кошт украінскага бюджэту?

Каментары13

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць