Свет22

Пракуратура Берліна разглядае новае абвінавачванне супраць журналіста «Першага канала»

Пракуратура Берліна разглядае другое абвінавачванне супраць журналіста расійскага «Першага канала», які раскручваў сфальсіфікаваную гісторыю пра нібыта згвалтаваную мігрантамі дзяўчынку з рускамоўнай сям'і.

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на інфармацыю адваката Марціна Луйтле.

Луйтле прадстаўляе інтарэсы паліцыянта Вольфа Райшара, які абвінаваціў рэпарцёра «Першага канала» Івана Благога ў паклёпе на нямецкую паліцыю.

22 студзеня Луйтле ўжо падаў супраць Благога іншую крымінальную скаргу, абвінаваціўшы журналіста ў распальванні варожасці супраць мігрантаў. Па гэтым абвінавачванні Благому можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі.

У пракуратуры Берліна паведамілі, што яшчэ разглядаюць абодва прадстаўленні.

Як паведамлялася, 16 студзеня ў сюжэце расійскага «Першага канала» аб часовым прыпыненні Аўстрыяй дзеяння Шэнгенскага пагаднення з-за выпадкаў гвалту ў Германіі расказалі пра непаўналетнюю дзяўчынку Лізу з рускамоўнай сям'і, якую нібыта выкралі і згвалцілі, імаверна, мігранты з краін Блізкага Ўсходу.

Аднак пасля стала вядома, што відэа, якое паказаў «Першы канал», не мае дачынення да гісторыі са «згвалтаваннем» — ролік быў апублікаваны на YouTube яшчэ ў верасні 2009 года.

Паліцыя Берліна заявіла, што паведамленні аб выкраданні і згвалтаванні мігрантамі рускай дзяўчынкі, распаўсюджаныя СМІ РФ, аказаліся памылковымі.

Каментары2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць