Музыка8282

Максу Каржу на 5 гадоў забаранілі ўезд ва Украіну за канцэрты ў акупаваным Крыме

Пра гэта беларускі артыст паведаміў на сваіх старонках у сацыяльных сетках.

«У мяне для вас не вельмі добрая навіна: на дадзены момант мне часова забаронены ўезд ва Украіну. Прычыны не паведамілі. У афіцыйных спісах забароненых мяне няма, але ўсё ж ўезд закрыты. Вось такія справы. Але … Жыццё ў кайф без Кіева і іншых гарадоў дакладна не магчымае і тое, што мы з вамі яшчэ не раз разгайдаем, гэта справа часу! Так што не хвалюйцеся, тур пераносіцца, сітуацыя будзе вырашацца) P.S. На пазітыве!» — напісаў Корж.

Артыст заявіў, што штамп аб забароне на ўезд ва Украіну яму паставілі ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» пры праходжанні пашпартнага кантролю.

У сакавіку ў Макса Каржа быў запланаваны гастрольны тур па ўкраінскіх гарадах: 3 сакавіка — Крывы Рог, 4 сакавіка — Днепрапятроўск, 6 — Палтава, 8 — Харкаў, 11 — Івана-Франкоўск.

У ліпені мінулага года былі анансаваныя яго канцэрты ў Сімферопалі і Севастопалі, якія з'яўляюцца акупаванай ўкраінскай тэрыторыяй. На сайце спевака сцвярджаецца, што выступы не адбыліся, аднак у інтэрнэце выстаўленыя відэа з тых канцэртаў.

А ў лістападзе 2015 з аншлагам прайшлі яго канцэрты ў Кіеўскім палацы спорту і на Львоўскім велатрэку, дзе ён прадставіў праграму «Вялікі Flat 2».

Служба бяспекі Украіны патлумачыла, што «грамадзяніну Беларусі Максіму Каржу быў забаронены ўезд на тэрыторыю Украіны тэрмінам на 5 гадоў». 

Каментары82

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»19

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»19

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць