Грамадства1111

Зубры, Алексіевіч, ручнікі і Лукашэнка, Лукашэнка… — Беларусь пачала выпускаць у ЗША часопіс «The US — Belarus Observer»

Пачынаецца часопіс з «прывітання» ад міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, у якім чыноўнік узгадвае амерыканскіх знакамітасцяў з беларускімі каранямі, выказвае спадзяванні на добрыя адносіны паміж краінамі і гэтак далей. Таксама Макей паведамляе, што «Беларусь – добрая краіна, каб у ёй жыць», (аргументуючы гэта, напрыклад, бясплатнай медыцынай), заяўляе, што «у Беларусі добра быць маці», бо «урад плаціць за нараджэнне дзіця», а таксама захоўвае працоўнае месца і аплачвае трохгадовы адпачынак ба цяжарнасці і выхаванні дзіця. Праўда, сумы, якія «Урад плаціць», Макей чамусьці не агучвае.

А ў сваім уступным слове рэдакцыйная каманда ўзгадвае Святлану Алексіевіч, якая атрымала Нобелеўскую прэмію, за тое, што вывучала «чалавечы голас». Праўда, да гэтага адразу прыкручана палітычна правільная сентэнцыя:

«А што такое чалавечы голас менавіта? У 2000 годзе прэзідэнцкія выбары ў ЗША сутыкнуліся з сур'ёзнай палемікай і пералік галасоў пачаўся ў штаце Фларыда, перш чым ён быў спынены Вярхоўным судом. Праз дзесяць гадоў, прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі таксама сутыкнуліся спрэчкі. У гэтым выданні мы вярнуліся да гэтай тэмы, прадставіўшы слова незалежным назіральнікам беларускіх прэзідэнцкіх выбараў 2015. Перадусім выбары прадстаўляюць голас народа. Яны паказваюць свабоду ў Беларусі, так жа як і ў Амерыцы».

Увогуле, заўважна, што часопіс афіцыйны. Напрыклад, артыкул пра расійскага паэта Яўгенія Еўтушэнку (які, дарэчы, працуе выкладчыкам аднаго з амерыканскіх універсітэтаў) праілюстраваны яго фотаздымкам з Лукашэнкам, а прыкладна траціна тэксту апісвае сустрэчу паэта з беларускім прэзідэнтам.

Далей ідзе эсэ аб поглядзе на Беларусь з-за мяжы, потым – тыя самыя галасы незалежных назіральнікаў на выбарах. Затым – артыкул з назвай «Амерыцы патрабуюцца новыя сябры», у якім сцвярджаецца, што беларусы традыцыйна любяць рускіх і амерыканцаў (маючы на ўвазе культуру), і што Беларусь можа стаць адным з самых верных амерыканскіх сяброў - калі, канечне, Амерыка не будзе факусіравацца на недахопах.

Далей, пад шыльдай «эксклюзіў» надрукавана інтэрв’ю з Лукашэнкам. Усё б добра, але гэта тэкст 15-гадовай даўніны. Праўда яго аўтар, ганаровы консул Беларусі ў штаце Фларыда, Міхаіл Маргуліс, адзначае, што некаторыя пытанні не згубілі актуальнасці і сёння.

Таксама ў часопісе ўзгадваецца паспяховасць Беларусі ў IT-сферы, першы намеснік мінэканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі распісвае прывабнасць інвеставання ў нашу краіну, расказваюць пра Алексіевіч і Лучанка, рушнікі і Белавежскую пушчу (якая чамусьці называецца ў выданні Belavezhskaya forest).

Увогуле, часопіс выглядае як тое, чым ён і з’яўляецца – гэта 50-старонкавы рэкламны буклет, які рэкламуе не тавар ці паслугу, а невялікую краіну ў цэнтры Еўропы. Да выдання часопіса мае непасрэднае дачыненне фонд «Духоўная дыпламатыя», які ўзначальвае той самы інтэрв’юер Лукашэнкі Міхаіл (Майкл) Маргуліс.

Па словах выдаўцоў, ва ўсіх матэрыялах нумара «прысутнічае матыў духоўнасці, без якой не можа быць паўнавартасным жыццё народа».

У «Духоўнай дыпламатыі» таксама паведамляюць, што ў наступным нумары часопіса «будуць надрукаваны артыкулы пра легендарнага тэнісіста Беларусі Максіма Мірнага, інтэрв'ю з дырэктарам Дэпартамента Амерыкі ў МЗС Беларусі Алегам Краўчанка, інтэрв'ю са Святланай Аляксеевіч, нататкі пра беларускіх жанчын у Амерыцы, пра пошукі шляху развіцця свету і асобных краін, вершы Яўгена Еўтушэнка, новыя порцыі беларускага гумару і многае іншае ». Фонд сцвярджае, што атрымальнікамі часопіса з'яўляюцца члены Сената, Кангрэсу, найбуйнейшыя універсітэты і бібліятэкі, банкі і вялікія кампаніі, авіялініі ЗША.

Азнаёміцца з PDF-версіяй часопіса можна тут

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км14

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

Трамп запатрабаваў ад Ірана спыніць спаганяць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў4

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу28

У адной з вёсак пад Мінскам з'явіўся музей дарожных знакаў. Іх тут некалькі, ёсць нават «пешаходны пераход»

Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»6

Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 30 нелегалаў, якія вылазілі з падкопу на мяжы4

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км14

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць