Свет3232

Тэракты ў Брусэлі: выбухі ў аэрапорце і метро

Людзі бягуць з аэрапорта пасля выбухаў. Скрыншот з відэа з камер відэаназірання.

Спачатку ў аэрапорце Завентэм, што ў Брусэлі, каля 8:00 па мясцовым часе (10:00 па Мінску) прагучаў двайны выбух. 13 чалавек загінулі, дзясяткі параненыя, паведамляюць бельгійскія СМІ. 

Выбухі прагучалі ў зоне адлётаў, каля гейта кампаніі American Airlines.

twitter.com/Tabagari
RTL

Аэрапорт зачынены, самалёты спыненыя, іх маторы выключаныя, спыніўся рух цягнікоў да аэрапорта. Перакрытая аўтастрада на Завентэм.

Рэйсы прыбыцця скіроўваюць у іншыя аэрапорты, у прыватнасці, Маастрыхт.

Reuters.com

У аэрапорце выяўленая трэцяя выбуховая прылада, якая не паспела разарвацца.


Deux explosions dans le hall des départs à… dh_be

Пазней у метро Брусэля таксама прагрымелі два выбухі.: на станцыях Мальбек, побач з якім знаходзяцца інстытуты ЕС, і Шуман. На ўсіх станцыях метро Брусэля праводзіцца эвакуацыя.

Паведамляецца пра 10 загінулых.

У сацыяльнай сетцы Twitter людзі выкладваюць фатаграфіі метро з надпісамі: «Выбух у Мальбек ля еўраквартала».

Прадстаўнікі спецслужбаў РФ перадавалі ўладам Бельгіі інфармацыю аб падрыхтоўцы атакі трыма баевікамі ІД, сярод якіх двое братоў з Беларусі. 

Па дадзеных крыніцы, Іван і Аляксей Доўбашы ў суправаджэнні суайчынніка Марата Юнусава ў канцы лютага выехалі ў Бельгію.

— Вядома, што 27-гадовы Аляксей Доўбаш першы прыняў іслам і пачаў камунікаваць з радыкаламі. Пад уплывам старэйшага брата радыкальнымі плынямі пачаў цікавіцца і яго малодшы брат — 23-гадовы Іван, 0- адзначае крыніца LifeNews.

Па дадзеных сілавікоў, браты далучыліся да атрада тэрарыстаў у Сірыі і пасля праходжання баявой падрыхтоўкі вылецелі ў ЕС.

Прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын пацвердзіў, што браты Аляксей і Іван Доўбашы, якіх падазраюць у арганізацыі тэрактаў у Брусэлі, сапраўды паходзяць з Беларусі.

«Так, яны ўраджэнцы Беларусі. КДБ вядома пра іх існаванне, у дачыненні гэтых асоб вядзецца праверка», — сказаў сп.Пабяржын.

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракты ў Брусэлі, паведамляе ria.ru.

Паводле апошніх звестак, загінулі 26 чалавек, некалькі дзясяткаў параненыя.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць