Здарэнні33

Былому дырэктару швейнай фабрыкі «Вяснянка» далі 10 гадоў з канфіскацыяй

Суддзя Ленінскага раёна Магілёва Ігар Шведаў 24 сакавіка прызнаў былога дырэктара ЗАТ «Вяснянка» Максіма Шнэка вінаватым ва ўсіх інкрымінаваных злачынствах.

Максім Шнэк абвінавачваўся ў нанясенні шкоды прадпрыемству больш чым на 2,5 млрд рублёў (прыкладна 120 тысяч даляраў ЗША па актуальным курсе). Яму інкрымінавалася злоўжыванне ўладай або службовым становішчам, шматлікія крадзяжы, выманьванне крэдыту і службовы падлог. Шнэк прызнаў сябе вінаватым толькі ў службовым падлогу, тлумачачы ўпрыгожванне статыстычных звестак жаданнем захаваць прадпрыемства.

Дзяржабвінавачанне патрабавала прысудзіць абвінавачванага да 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адвакаты прасілі суд апраўдаць іх падабароннага па ўсіх артыкулах, акрамя артыкула 421 Крымінальнага кодэкса (службовы падлог).

Зала судовых пасяджэнняў, у якім зачытваўся прысуд, сёння была цалкам запоўнена людзьмі.

«Прызначыць Шнэку пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці, пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў», — зачытаў прысуд суддзя Шведаў.

У тэрмін выканання пакарання залічаны час, праведзены Шнэкам пад вартай, з 29 верасня 2014 года.

Паводле прысуду, ЗАТ «Вяснянка» мае права на задавальненне грамадзянскага пазову да падсуднага аб кампенсацыі шкоды, памер якога вызначыцца ў парадку грамадзянскага судаводства.

«Я прымаю ваш прысуд», — заявіў Шнэк суддзі. На пытанне карэспандэнта БелаПАН, ці будзе ён падаваць скаргу, падсудны адказаў сцвярджальна.

«Прысуд будзем абскарджваць. Мы з ім не згодны», — заявіў адвакат Шнэка. Родныя былога дырэктара ЗАТ «Вяснянка» назвалі прысуд несправядлівым.

Суд разглядаў дзейнасць Шнэка з красавіка 2012 года па лістапад 2014 года, гэта значыць у перыяд, калі ён працаваў на прадпрыемстве, у тым ліку дырэктарам (з красавіка 2014 года). У цяперашні час «Вяснянка» лічыцца сярод самых праблемных прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці. Тым не менш за 15 снежня 2015 года пазачарговы сход акцыянераў прыняло рашэнне не адкрываць працэдуру банкруцтва.

Па справе праходзіла каля 40 сведак як з Беларусі, так і з Расіі - большай часткай індывідуальных прадпрымальнікаў. На думку абвінавачання, да іх ішла прадукцыя «Вяснянка», а грошы вярталіся далёка не ўсе.

***

«Вяснянка» - былая швейная фабрыка імя Валадарскага, заснавана 1 ліпеня 1929 года. Уваходзіць у склад канцэрна «Беллегпрам» і з'яўляецца адным з найбуйнейшых суб'ектаў гаспадарання па выпуску швейных вырабаў у Беларусі і краінах СНД.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Семчанка расказаў пра размовы з Маркавым у 2020‑м і дэталі свайго пераследу4

У гродзенскай турме забілі зняволенага. Яго пакаралі суседзі3

Выйшлі ўспаміны Івонкі Сурвілы пра вайну2

Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма1

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць