Улада11

Грамадзкія арганізацыі сталіся дарагой раскошай

24 красавіка набыў моц указ прэзыдэнта № 533 ад 23 кастрычніка 2007 году, згодна зь якім адмяняюцца паніжальныя каэфіцыенты да стаўкі арэнднай платы для большасьці грамадскіх арганізацый.

24 красавіка набыў моц указ прэзыдэнта № 533 ад 23 кастрычніка 2007 году, згодна зь якім адмяняюцца паніжальныя каэфіцыенты да стаўкі арэнднай платы для большасьці грамадскіх арганізацый.

Згодна з гэтым дакумэнтам, паніжальны каэфіцыент да арэнднай платы для арандаваных дзяржаўных памяшканьняў з красавіка 2008 году па стаўцы 0,1 будзе прымяняцца толькі для некамэрцыйных арганізацый, што займаюцца гуманітарнай дзейнасьцю; арганізуюць дзіцячыя і юнацкія спартыўныя сэкцыі і групы, дзіцячыя тэатры, студыі, танцавальныя, літаратурна‑мастацкія калектывы; для індывідуальных прадпрымальнікаў і аранізацый пры колькасьці працоўных‑інвалідаў на арандаваных плошчах 50% і больш ад сярэднясьпіскавай колькасьці працоўных; для творчых саюзаў для разьмяшчэньня майстэрняў, галерэй, выставачных заляў, студый, лябараторый, да 100 кв. мэтраў нарміраванай плошчы.

Астатнія грамадзкія арганізацыі будуць плаціць у Менску арэндную плату па стаўцы 10 эўра за квадратны мэтар замест 1 эўра.

Як заявіў БелаПАН юрыст грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі Хэльсынкскі камітэт» Гары Паганяйла, для многіх арганізацый такія стаўкі арэнды «непад’ёмныя».

«Цяжка знайсьці такія вялікія сродкі для ўтрыманьня офіса, калі ты не займаешся камэрцыйнай дзейнасьцю», — зазначыў ён.

«Гэта чарговая эканамічная ўдаўка на шыі грамадскіх аб’яднаньняў. І цяжка будзе нейкім чынам аспрэчыць гэты ўказ, паколькі, як правіла, ні Канстытуцыйны, ні Вярхоўны, ні Вышэйшы гаспадарчы суд такіх іскаў не прымаюць», — сказаў юрыст.

«Вядома, некаторыя арганізацыі, якія займаюцца той дзейнасьцю, для якой прадугледжана захаваньне старой стаўкі арэнды, могуць захаваць ільготны каэфіцыент. Аднак каму захаваць ільготную стаўку, а каму не, зноў жа будуць вырашаць органы ўлады», — зазначыў Г. Паганяйла.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы8

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая34

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў6

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы8

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць